Запрашаем на юбілей пісьменніка Леаніда Дайнекі

Творчая вечарына з нагоды 70-гадовага юбілею пісьменніка Леаніда Дайнекі пройдзе 29 студзеня.

d0b4d0b0d0b9d0bdd0b5d0bad0b01

У імпрэзе бяруць удзел пісьменнікі Уладзімір Дамашэвіч, Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў, Дзмітрый Бугаёў, Эдуард Акулін,  Леанід Дранько-Майсюк і Алесь Пашкевіч.

Уздымаць святочны настрой гасцям і юбіляру падчас вечарыны будуць выдатныя музыкі: Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Кастусь Герашчанка, Таццяна Беланогая, а таксама гурт “Стары Ольса” і Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”.

Вечарына пройдзе ў касцёле святых Сымона і Алены (у народзе яго яшчэ называюць Чырвоным касцёлам) па адрасе: вул. Савецкая, 15.
Пачатак у 18 гадзін.

Уваход вольны.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”