Запрашаем наведаць разам паўночную Ваўкавышчыну

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа па паўночнай Ваўкавышчыне 16 траўня.

Маршрут:

Белавічы – Пакроўская царква 1822 г. з рысамі барока і класіцызму.

Струбніца (Плябанаўцы) – драўляны касцёл Святой Троіцы 1740 г. у барочным стылі, вадзяны млын, рэшткі сядзібы.

Пескі – неагатычны касцёл Маці Божай Ружанцовай 1918 г., драўляны вадзяны млын і гаспадарчая пабудова друг. пал. ХІХ ст., Мікольская царква канца ХІХ ст.

Самуйлавічы Дольныя – Мікольская царква перш. пал. ХІХ ст., класіцызм.

Пацавічы – драўляная царква Раства Багародзіцы 1867 г.

Вялікая Рагозніца – сядзіба Прушынскіх сяр. ХІХ ст., Касцёл Панны Марыі ў стылі мадэрн 1926 г.

Крамяніца – Касцёл Божага Цела, званіца, брама і агароджа. Усё XVII ст., у стылі рэнесанс.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Падарожжа ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: , , , , , ,