Запрашаем у вандроўку па гістарычных мясцінах Віцебскай вобласці

Лепель, касцёл Святога Казіміра сяр. ХІХ ст.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў сяброўскае падарожжа ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 1 лістапада па маршруце:

1. Лепель – касцёл Святога Казіміра сяр. ХІХ ст. – класіцызм, забудова цэнтру горада сяр. ХІХ – пач. ХХ ст., Лепельскае возера.
2. Губін – касцёл Святога Антонія 1714 г., стыль – барока.
3. Ула – касцёл св. Духа 1853 г. – класіцызм, царква Троіцкая 1896 г., замчышча XVI ст.
4. Бачэйкава – сядзібна-паркавы комплекс Цеханавецкіх 2-й пал. XVIІІ ст.
5. Двор Нізгалава – сядзібна-паркавы комплекс 2-й пал. ХІХ ст.
6. Арэхаўна – сядзібна-паркавы комплекс сяр. ХІХ ст., царква Святой Параскевы Пятніцы 1884 г.
7. Ушачы – касцёл Св. Лаўрэна 1913 г., фрагменты гістарычнай забудовы.
8. Селішча – касцёл і кляштар бернардынцаў у стылі барока, 1726 г.

Кантакты: +375 29 111 73 32 / +375 17 262 73 43 Антон Астаповіч

Вандроўкі ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фота адсюль.

Тэгі: