Мінск-Лужкі-Германовічы-
Экскурсія пачнецца з вёскі Лужкі, дзе знаходзіцца найвыдатнейшы касцёл св. Міхаіла Архангела, пабудаваны ў 1744 годзе ў стылі віленскага барока. У 1745-1832 гг. тут працаваў Лужкоўскі піярскі калегіум, які даваў мясцовай моладзі бясплатную адукацыю.
Таксама ў Лужках наведаем царкву Раства Багародзіцы, пабудаваную ў 1794 годзе.
Пасля завітаем у Германовічы, да чарговага архітэктурнага помніка часоў Рэчы Паспалітай – у касцёл Праабражэння Гасподняга. Тут жа знаходзіцца палацава-паркавы ансамбль Шырынаў, дзе знаходзіцца яскравая сядзіба 1782 г., сёння тут працуе музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча.
Накіруемся да маляўнічых мясцін Заходняй Дзвіны, у даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны – Лявонпаль. У цэнтры ўвагі – сядзіба Лапацінскіх, пабудаваная ў 1750 годзе ў стылі позняга барока; драўляная Троіцкая царква (1774-1782 гг.); мемарыяльная калона у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 году.
Зробім прыпынак у Верхнядзвінску, дзе зладзім шпацыр па цэнтральных вуліцах гораду, пабачым мясцовую забудову. Наведаем касцёл Раства Дзевы Марыі, узведзены ў сярэдзіне 19 стагоддзя.
Накіруемся ў Сар’ю, дзе наведаем адзін з самых прыгожых і захапляльных неагатычных касцёлаў нашай краіны – Успенскую царкву (пабудавана ў 1852-1857 гг.). Наведаем паркавы комплекс Лапацінскіх.
На шляху ў Мінск зробім прыпынак у вёсцы Порплішча, пабачым старажытную драўляную Спаса-Праабражэнскую царкву, пабудаваную яшчэ ў далёкім 1627 годзе.
Вандроўка адбудзецца 31 траўня (нядзеля). Ад’езд у 7:00, вяртанне ў Мінск у 21.00
Кошт квітка: 350.000 рублёў (сюды ўваходзіць аўтобусная вандроўка, экскурсіі, а таксама аплата дзяржаўнай пошліны для наведвання памежнай тэрыторыі).
Тэлефон: 8 029 690 03 76
ІП Бурневіч В.У. УНП: 192444073