З 25 па 27 верасня ў Берліне адбудзецца XII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Зараз адкрыта рэгістрацыя гасцей (на публічныя мерапрыемствы, можна пазначыць панэль для наведвання як слухач), прадстаўнікоў СМІ (акрэдытацыя) і валанцёраў.
Зарэгістравацца можна праз электронную форму.
Рэгістрацыя працягнецца да 20 верасня.
Праграма Кангрэса тут.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года.
У кангрэсах штораз брала ўдзел да 700 навукоўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў не толькі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, але і з іншых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама з Паўночнай Амерыкі і іншых краін. Калі ў 2011 годзе было 200 удзельнікаў, у 2012, 2013 і 2014 гадах прыблізна 350-400, то на пазнейшых Кангрэсах — 600-700 удзельнікаў.