• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.09.2018 | Літаратура

Заснавана новая Чытацкая прэмія з прызавымі

Выдавецтва “Янушкевіч” гатова заплаціць 321 рубель за найлепшы водгук на любую беларускую кнігу. Уручэнне ўжо сёлета.

321_premija

“Пакуль яшчэ не ўціхамірыліся “страсці па Гедройцю”, дзе нам павінны назваць найлепшага беларускага пісьменніка, мы робім крок у адказ і хочам вызначыць найлепшага чытача. Абвяшчаем Чытацкую прэмію! За найлепшы водгук (рэцэнзію) на кнігу”, – тлумачаць у выдавецтве “Янушкевіч”.

Галоўны прыз – 321 рубель. Гэтую суму атрымае той водгук, які ў выдавецтве палічаць вартым.

“Галоўным крытэрыем для вызначэння пераможцы будзе не навуковы разбор твору, не нашпігаванасць складанымі тэрмінамі і нават не аб’ём водгуку. Самае важнае для нас – зразумець, што чытач пранікся творам да самых глыбінь, прапусціў яго праз сябе як штосьці роднае і жывое. Водгук – гэта “крык душы”, уражанні, эмоцыі і высновы, якімі чытач не мог не падзяліцца з навакольным светам. Разуменне твору і шчырасць выказвання – вось што будзе для нас прыярытэтам. Таксама мы будзем улічваць колькасць і якасць рэакцый на вашы водгукі, так што іх лепей публікаваць там, дзе яны чытаюцца”, – адзначылі арганізатары. І падкрэсліваюць, што ўдзельнічаць могуць водгукі на кнігі розных выдавецтваў, а не толькі “Янушкевіча”.

Умовы вылучэння на Чытацкую прэмію:

  1. Прымаюцца водгукі на кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2017-2018 годзе.
  2. Водгукі могуць быць апублікаваныя на любых публічных рэсурсах – у каментарыях на старонках кніг выдавецкіх сайтаў (januskevic.by, halijafy.by, lohvinau.by і інш.), у чытацкіх супольнасцях Livelib, GoodReads, у сацыяльных сетках, СМІ, на інтэрнэт-парталах, у блогах і г.д.
  3. Водгукі павінны быць апублікаваныя пасля 1 верасня гэтага года. Канец прыёму заявак – 24 снежня 2018 года.
  4. Удзел “прафесіяналаў ад літаратуры” не дапускаецца. Гэта значыць пісьменнікі, крытыкі, літаратуразнаўцы не могуць браць удзел.
  5. На адрас [email protected] дашліце лінк (спасылку) на свой водгук альбо яго скан (пры друкаванай версіі).

Падвядзенне вынікаў абудзецца 26 снежня 2018 года. Уручэнне прэміі – ужо на наступны дзень.

Паводле арганізатараў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип