У Мінску затрымалі мастака, які выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі «Маяк», паведамляюць праваабаронцы.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе з’явілася «пакаяльнае» відэа, прычына: рэгістрацыя ў плане «Перамога» і спроба ўступіць у полк Каліноўскага. Як вынікае з відэа і допісу, хлопец — сірата, яму 19 гадоў, скончыў мастацкі каледж. Прозвішча пакуль яго невядомае.