Гэта адбылося сёння раніцай. Прычына затрымання і месцазнаходжанне Мікалая пакуль невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.
Мікалай Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 года і быў звольнены 31 сакавіка 2021 года. У загадзе на звальненне прычыну пазначылі так: «у сувязі з прыёмам на працу работніка, для якога гэтае месца будзе асноўным».