У Віцебску затрымалі журналістку Таццяну Матвееву

Яе затрымалі на віцебскім вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Перад гэтым ёй тэлефанавалі міліцыянты з прапановай «прыйсці на размову», паведамляюць праваабаронцы.


photo_2022-07-29_11-29-34.jpg

Мінулы раз журналістку выклікалі ў міліцыю месяц таму. Як потым паведамляла Таццяна: «Прычына была ў тым, што Тут.бай нядаўна прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». І вось у мяне амаль 2 гадзіны даведваліся, ці не супрацоўнічаю я з ёй. На развітанне сказалі: да новых сустрэч».

Папярэдне, Таццяну затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.