У Гродне затрыманая аўтарка парталу S13 Надзя Віціна

Раніцай 1 снежня прайшоў ператрус у гродзенскай журналісткі Надзі Віцінай, якая з'яўляецца аўтарам серыі сацыяльных матэрыялаў на гарадскім партале s13.ru. Затрыманне прайшло а 7 гадзіне раніцы. Канфіскаваны яе мабільны тэлефон.


1638345030.jpg

Пры гэтым некаторыя яе акаўнты ў сацсетках каля 10.30 мелі статус «анлайн».

На дадзены момант інфармацыі пра яе месцазнаходжанне няма. Як і невядомая прычына затрымання.