У апошні дзень лета ў офісе арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прайшоў ператрус. Інфармацыі пра гэта было зусім няшмат.
Віктар Фянчук. Фота greenbelarus.info
Толькі позна ўвечары дадалася інфармацыя аб затрыманні аднаго з супрацоўнікаў грамадскай арганізацыі. «Салідарнасці» стала вядома з некалькіх крыніц, што ідзе гаворка аб каардынатары праграм па Белавежскай пушчы Віктары Фянчуку.
Раней ён сам узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». Віктар родам з Брэста, прафесійны арнітолаг. У 2014 годзе пераехаў з Мінска ў вёску Каменюкі Камянецкага раёна, на ўскраіне Белавежскай пушчы. Адзін з галоўных праектаў Віктара — гэта вывучэнне арэалу жыццядзейнасці ваўкоў.
8 лістапада 2020 года Фенчука затрымлівалі на адным з маршаў у Мінску, ён быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пакуль невядома, затрыманне адбылося па адміністрацыйным або крымінальным артыкуле. Сама «Ахова птушак Бацькаўшчыны» напісала наступнае: «Спадзяемся, хутка ён будзе на волі і вернецца да аховы дзікай прыроды».