Ігар Хмара затрыманы, імаверна, наўпрост падчас экскурсіі, якую ён праводзіў.
Як паведамляе @m*diaz*na_by, увечары 2 жніўня Ігар праводзіў экскурсію па Серабранцы. Гэта другі шпацыр, на які ён запрашаў праз свае сацсеткі — удзел быў бясплатным.
Паведамленне аб яго затрыманні з’явілася бліжэй да ночы. За што затрымалі Ігара і дзе ён зараз — невядома.
Ігар Хмара — беларускамоўны экскурсавод па Беларусі і журналіст.