Займальнае не можа не цiкавiць!..

20.10.2009 Кнігагляд

lojka_zajm

Займальная лiтаратура: эсэ/ А.А. Лойка. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 176 с.

Творчая спадчына члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Алега Антонавiча Лойкi налiчвае болей за пяцьдзясят тамоў. Пайшоўшы з жыцця летась, вучоны i пiсьменнiк, нягледзячы на ўсе складанасцi, цяжкiя хваробы, працаваў лiтаральна да апошнiх сваiх дзён. Лiтаратуразнаўчыя эсэ, пераклады, успамiны, вершы, проза — усе жанры былi яму падуладныя. I ўсё чытаецца i цяпер. Таму i пасля смерцi да чытача прыходзяць яго, вялiкага слугi роднага слова, мастацкiя i лiтаратуразнаўчыя тэксты. Найперш — на старонках перыядычных выданняў. А цяпер вось — i кнiгай: у РВУ “Лiтаратура i Мастацтва” пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi пабачыла свет эсэ “Займальная лiтаратура”. Тэкст цалкам.