Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый працягвае збіраць грошы, каб выкупіць ікону з выявай Божай Маці, якая з'яўлялася часткай Царскай брамы XIX: ужо сабрана 3800 рублёў з 8500.
Фота са старонкі Веткаўскага музея ў Фэйсбуку
Нагадаем, што створкі брамы – дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла былі знойдзены ў прыватнай калекцыі ў мінулым годзе. Гэта вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі. Як вядома, стараабрадніцкія храмы ў розныя перыяды разараліся ды знішчаліся.
«Тое, што мы можам рабіць цяпер, гэта захоўваць гістарычную, культурную, мастацкую спадчыну. Стараабраднікі, якія жылі на нашых землях, выпрацавалі тут сваю адметную іканапісную традыцыю. Гэта частка культуры нашай шматканфесійнай Беларусі», – кажа даследчыца беларускага іканапісу і навуковая супрацоўніца НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа.
Спасылка на рэквізіты для спампоўкі.