З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвесціў збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.
Эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае зацікаўленых грамадзян, прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі прыняць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк»
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032.
Атрымальнік — Дзяржаўны музей гісторыі бел. літаратуры.
Код назначэння плацяжу — 999.
Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне, незалежна ад памера — даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для развіцця літаратуры.