Здадзены ў друк “Вікі-дапаможнік” для рэдактараў-пачаткоўцаў

Дапаможнік для рэдактараў-пачаткоўцаў у Вікіпедыі на афіцыйным правапісе здадзены ў друк. 

Ідэя дапаможніка з’явілася болей года назад: мы бачылі розныя дапаможнікі на іншых мовах, і надумалі зрабіць вікі-дапаможнік і на беларускай для пашырэння беларускай супольнасці вікіпедыстаў, а значыць і вольных ведаў на беларускай мове. А нашы майстар-класы паказалі, што дапаможнік будзе карысны пры перадачы ведаў новым людзям.

Канечне, можна было б і самім накідаць тэкст і завярстаць брашурку і на гэтым і ўсё, але значна цікавей было аб’яднаць і сарганізаваць людзей вакол актуальнай для грамадства задачы і зрабіць справу разам.

 

Скачаць Вікі-дапаможнік можна ТУТ