• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.09.2011 | Музыка Тузін. Перазагрузка - 2

Zdob Si Zdub: «Грошы – злыя вошы, культура і мова перадусім!»

Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребеденьги» ў «грошы – злыя вошы». У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову.

Zdob Si Zdub – Стоп-мафія

Лідар Zdob Si Zdub Раман Ягупаў любіць прыязджаць у Беларусь і заўжды цікавіцца тым, што ў нас адбываецца. Ён можа сходу назваць з дзясятак айчынных выканаўцаў. Сярод самых шанаваных малдаўскім музыкам – Gods Tower, этна-трыа «Троіца» і «Ляпіс Трубяцкой». З Сяргеем Міхалком Раман дык наогул у сяброўскіх адносінах. Некалі яны зладзілі сумесны выступ у мінскім Палацы спорту, а летась запісалі разам дуэтную песню «Стоп-мафия», якая адкрывае апошні альбом Zdob Si Zdub «Белое вино, красное вино». Песня пра грошы, «якія робяць з чалавека раба» стала адным з хітоў каманды. Менавіта на ёй малдаўскі гурт урэшце спыніў свой выбар, каб запісаць яе беларускамоўны варыянт для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2».

«Гэта эксперымент. Па-беларуску мы яшчэ не спявалі, хоць гэтая песня ўжо існуе на чатырох мовах свету. Я пэўны, што кожная мова мае сваю цікавую непаўторную вібрацыю», – кажа Раман Ягупаў.

Працавалі над беларускай «Стоп-мафіяй» музыкі ў няпросты час. Яны якраз перамаглі ў нацыянальным адборы на конкурс «Еўрабачанне», таму знаходзіліся ў пастаянных прома-турах. Але час на студыю ўсё ж знайшлі. Раман кажа, што ён заўжды адгукаецца на цікавыя ідэі ды прапановы. Тэкст песні, перакладзены літаратарам Сяргеем Балахонавым, прыйшоўся яму даспадобы. «Месцамі па-беларуску гучыць нават надта незвычайна, недзе – трошкі смешна. Але галоўнае – гэта пасыл, сэнс. Новы бок песні ў тым, што кожны разумее яе па-свойму, твор заўжды гучыць па-рознаму», – кажа лідар Zdob Si Zdub.

Сяргей Балахонаў падышоў да творчага задання з усёй адказнасцю і да перакладу прыклаў свае заўвагі і тлумачэнні для малдаўскіх музыкаў. Так, ён патлумачыў ужыванне слова «князюлі» як іранічна-грэблівае ўтварэнне ад «князі», у слове «гарэліца» прапанаваў паставіць націск на «і», як у многіх народных песнях, а рэфрэн «деньги, деньги, дребеденьги» ён ператварыў у «грошы, грошы, злыя вошы» на манер народнага выразу «грошы – як вошы».

Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову. За 17 гадоў свайго існавання музыкі з Малдовы зрабілі ашаламляльную кар’еру, стаўшы нацыянальнымі героямі. Яны даўно ўжо маглі перабрацца ў іншую краіну, але працягваюць жыць і працаваць у родным Кішынёве. Раман заўжды адказвае журналістам, што не хоча нікуды пераязджаць, бо тут мае карані і тут нарадзіўся. Астатняе не мае значэння. Сваю любоў і пазітыў выканаўца распаўсюджвае на ўвесь свет.

«У Беларусі жывуць людзі, а да людзей у нас людскае стаўленне. Мы за сяброўства, за развіццё і паважнае стаўленне да кожнай культуры і мовы. Уся варажнеча распальваецца праз палітыкаў, праз тэрыторыі і праз рэсурсы», – заяўляе лідар Zdob Si Zdub.

Zdob si Zdub – Стоп-мафія (муз. Міхаіл Гынку, сл. Раман Ягупаў, бел. тэкст – Сяргей Балахонаў)

На ролс-ройсах, самалётах
З топ-мадэлькамі ў брыльянтах 
Рвучы ад улады проста сабе ў зяпы
Баксікаў безліч і слодычаў багата.

Ў Куршавелях, бач, князюлі,
суперзлодзеі балююць.
Есца ім ікрыца, п’ецца гарэліца,
кубінская цыгара прывабліва дыміцца.

Грошы, грошы – злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
Чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.

На гламуры, ўсё ў ажуры,
спрэс ахова ў фарматуры.
Ад Версачэ трусікі, ад Кальяна вусікі.
Парашок з пакуначка, ў райскі сад прагулачка.

На рулетцы любяць грэцца.
твары ў шнарах. Дзе тут дзецца.
А як грошай вельмі, вельмі, вельмі многа,
удаюць штодзённа бога.

Грошы, грошы – злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца

Каб пераадолець страх старасці, яна пайшла ў сацыяльныя работніцы. Вольны час праводзіць ў трэнажорцы і сэканд-хэндах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі аб’явілі птушку 2022 года – вось 10 фактаў пра яе

Птушкай наступнага года выбрана патрыётка Палесся, паляшучка — белая сініца (рус. — белая лазоревка) — невялікая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У краіне, дзе няма павагі да гісторыі, дастаткова цяжка з аховай такіх месцаў». Як ушаноўваюцца Слуцкія могілкі

Па звестках гісторыкаў і краязнаўцаў Слуцкі некропаль, што месціцца па вуліцы 14 Партызан, мае не менш за 400 год і займае...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень?

Нягледзячы на цёмны час для беларускай культуры, яна не стаіць на месцы. Nashaniva.com падрыхтавала для вас падборку...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    Грамадства
    У Беларусі аб’явілі птушку 2022 года – вось 10 фактаў пра яе
    Грамадства
    «У краіне, дзе няма павагі да гісторыі, дастаткова цяжка з аховай такіх месцаў». Як ушаноўваюцца Слуцкія могілкі
    Музыка
    Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень?
    Тэатр
    Незалежныя «Купалаўцы» абвясцілі прэм’еру першага спектакля другога сезона
    Культура Літаратура
    Выдуманыя кнігі ў творах беларускіх пісьменнікаў
    Культура Кіно
    Фільм пра беларускія пратэсты афіцыйна стаў прэтэндэнтам на «Оскар»
    Замежжа
    Іван Марозька: Мы намагаемся, каб на высокім узроўні ўздымаліся пытанні легалізацыі беларусаў ва Украіне
    Грамадства
    «Гена, ты куды? Мы недаразмаўлялі!». Сяргей Пульша пра Генадзя Кеснера
    Грамадства Музыка
    Вакаліста гурта "Ня Варта" звольнілі з працы пасля «сутак»
    Культура Тэатр
    Адзін са старэйшых студэнцкіх тэатраў «Жывое слова» адзначае 55 год
    Грамадства Каранавірус
    Падчас пандэміі ў свеце пагоршылася сітуацыя з хатнім гвалтам
    Грамадства
    На Новы год застанемся без дадатковых выходных
    Грамадства
    З’явілася новая настольная гульня «Мова цудоўная»
    Каранавірус
    Поўны амікрон. 8 фактаў пра новы штам каронавіруса

Афіша

  • 03.12 17:00 Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Вільні
  • 04.12 11:30Калядны майстар-клас са Святланай Чакушкай
  • 04.12 13:00Літаратурна-музычная імпрэза «Пад зоркай Максіма» да 130-годдзя Максіма Багдановіча
  • 04.12 17:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Вільні
  • 04.12 19:00Першы паказ спектакля Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ў Кракаве
  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі
    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    • Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі
    • Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM