«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны на 1 сакавіка 2023 года.

6388e040440baf43623459d4_Mockup_Paperback small copy.jpeg



— 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць з чалавечай здольнасцю пераадольваць прыгнёт. Сюжэты Знака на розныя галасы сёння склалі 100 дзён турмы ў Беларусі, — пішуць на сайце выдання.

Кніга паступіць у продаж 1 сакавіка, перадзамову можна зрабіць ужо цяпер.

Чытайце таксама: У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака


Максім Знак — вядомы беларускі адвакат і актывіст. На прэзідэнцкіх выбарах 2020-га ён быў юрыстам штабу апазіцыйнага кандыдата Віктара Бабарыкі і чальцом прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі, выступаў як адвакат Святланы Ціханоўскай і Марыі Калеснікавай. 9 верасня 2020-га Знак быў арыштаваны, а ў 2021-м асуджаны на дзесяць гадоў паводле сумна вядомых «экстрэмісцкіх» артыкулаў.