Інфармацыя з’явілася на сайце Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната.
Згушчонае малако з’явілася ў ЗША ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Першым знайшоў спосаб захавання малака на працягу доўгага часу і без істотных змен яго уласцівасцяў французскі кандытар Нікаля Аппер, вынаходзячы кансервы. Далейшая рэалізацыя гэтай ідэі была ажыццёўлена амерыканцам Гейлам Бордэнам, які атрымаў у 1856 годзе патэнт на вынаходніцтва згушчанага малака з даданнем цукру і вакуумнай кансервацыяй, а ў 1858 годзе пабудаваў у ЗША першы ў свеце завод па яго вытворчасці. Росту папулярнасці прадукту спрыяла Грамадзянская вайна ў ЗША (1861-1865), калі арміі поўначы запатрабаваліся прадукты працяглага захоўвання.
У Беларусі вырабляць згушчонку пачалі на пачатку 1970-х гадоў.