• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.11.2022 | Грамадства

Жэсты злой волі, або Чаму цэлыя народы выбіраюць «стабільнасць»

Пасля апошніх падзеяў на поўдні Украіны ў асяродках «медыяпрапаведнікаў» з РФ назіраецца пэўны разброд. Бо акрамя ўласна вайсковага і псіхалагічнага ўдараў, адбылося разбурэнне ў некаторай ступені карціны свету, будаванай прапагандай і палітыкамі не адно дзесяцігоддзе.


Таму некаторы час можна будзе бачыць роспач сярод «элітаў» і прапагандыстаў. Але нельга дакладна сцвярджаць, што новая карціна ў галовах народанасельніцтва не можа быць намаляваная. Як гэта, напрыклад, ужо адбывалася ў Нямеччыне. Калі ў 1943–1944 гг. міф аб непераможным войску ў супольнай свядомасці трансфармавалі ў вайну любымі спосабамі (татальную вайну) дзеля вымотвання праціўніка, захавання суверэнітэту краіны і назапашвання сілаў перад нанясеннем знішчальнага ўдару па Захадзе і СССР.

64.jpg
Крыніца:
www.nato.int

Чытайце яшчэ: Татальная вайна пачынаецца ў свядомасці

Першыя прызнакі падобнай рыторыкі мы бачым ужо зараз. Наколькі ідэолагі прапаганды вынаходлівыя і як яны ўмеюць змяняць кірункі інфаплыняў дзеля маніпуляцыяй супольнай свядомасцю, можна было пераканацца за апошнія месяцы неаднаразова. Прыгадайце хаця б супрацьлеглыя пасылы пра мабілізацыю, якія чуліся з вуснаў чыноўнікаў вышэйшага рангу РФ.

Рыторыка аб «партыі перамогі», якая павядзе РФ да новых гарызонтаў, што загучала пасля апошніх падзеяў на поўдні Украіны ў асяродках прапагандыстаў, выдае спробы ідэалагічнага корпуса каманднага апарата наносіць ментальныя прэвентыўныя удары. З мэтай апярэдзіць абвінавачанні ў страце стратэгічнай перавагі, якраз яшчэ ўвесну і нарадзіліся фармулёўкі аб «жэстах добрай волі» і «тактычных манеўрах».

Чытайце яшчэ: Прапаганда: частка стратэгіі па трансфармацыі масавай свядомасці

Постпраўда і паралельная рэчаіснасць

Самае цікавае, што падобныя тэзы не проста запускаюцца ў паветра эфіраў, але знаходзяць удзячных спажыўцоў. Бо адпавядаюць карціне свету, выбудаванай ў супольнай падсвядомасці.

А радыкальна змяняць яе гэтыя самыя супольнасці хутчэй за ўсё пакуль не гатовыя. Не хапае разумення і волі.

Менавіта на адсутнасці свабоднай волі ў крытычнай колькасці насельніцтва і трымаецца сістэма РФ і падобныя да яе сатрапіі азіяцкага кшталту. Такое становішча грамадства ў тым ліку выклікае неабходную мінімальную падтрымку дзейнага каманднага апарата (нават у выпадках фатальных памылак) і абыякавасць значнай часткі чалавечых масаў. 

Абыякавасць грамадства якраз і з’яўляецца адной з асноўных мэтаў працы прапаганды ў краінах з падобнымі рэжымамі.

Жыхары Беларусі неаднаразова назіралі, як групы соцыуму, якія падтрымлівалі камандную сістэму, з часам па розных прычынах змяншаліся. Але не дадаваліся ў шэрагі незадаволеных грамадзянаў. Не сутыкнуўшыся, напрыклад, з наўпростымі пагрозамі здароўю, жыццю альбо нават камфорту, траплялі да «абыякавых». Прыблізна тое самае шматкроць адбывалася і з рознакалібернымі праціўнікамі адміністратыўнага апарата.

Тлумачацца такія трансфармацыі альбо звычайны канфармізм псіхалогіяй масаў.

65.png
Крыніца: 
miro.medium.com

Чытайце яшчэ: Як будуюць паралельныя рэальнасці: Постпраўда атамнай вайны 

Пры адсутнасці значных полюсаў кансалідацыі з дакладнымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі большасць грамадства абірае дэпалітызацыю, замест заняцця месца па іншы бок барыкадаў. Для многіх людзей бывае нашмат прасцей выкрасліць з думак аб’ект са стрэсавым патэнцыялам, чым выкарыстоўваць рэсурсы мозга на нянавісць.

Пазбаўленая маральных арыенціраў большасць насельніцтва гатовая самападманвацца, абы зачапіцца за рэшткі мінулага ўмоўна мірнага, камфортнага і стабільнага жыцця.

Мы ёсць сведкамі такой мімікрыі агульнай свядомасці, нягледзячы на відавочныя адмоўныя наступствы. Насельніцтва Беларусі, не ўсведамляючы відавочных пагрозаў, маргіналізавала мову тытульнай нацыі. У выніку гэтага, хаваючыся за імкненнем да ўмоўнага камфорту, яно прыйшло ў значнай меры да страты часткі супольнай ідэнтычнасці праз ментальнае атаесамленне вялікай часткай насельніцтва сваёй гісторыка-культурнай спадчыны з кодамі з-за ўсходняй мяжы.

Такім дэзарыентаваным грамадствам нашмат прасцей маніпуляваць, фактычна пазбаўляючы права выбару, што для большай часткі насельніцтва зусім не здаецца вялікай праблемай.

Чытайце яшчэ: Дысцыплінарнае грамадства супраць Рэспублікі

Свабодная воля ці няволя?

На жаль, як гэта бывала неаднаразова ў гісторыі, наступствам такіх трансфармацыяў бывае неабходнасць у зусім недалёкай будучыні расплочвацца ўласнымі жыццямі.

І толькі калі чалавек паўстае перад выбарам — ісці ваяваць ці пакласці галаву пад кувалду ката, у ягонай галаве можа кароткачасовым ценем мільгануць думка, што гэта сітуацыя стала вынікам мінулых кампрамісаў і выбару на карысць камфорту.

Але, як правіла, з’яўляюцца такія думкі ўжо запозна.

Нягледзячы на такі відавочны фінал, на кантыненце можна налічыць з дзясятак падобных гісторый з нядаўняга мінулага. І схема надалей працуе. Бо людзі па-ранейшаму гатовыя ісці на зняцце з сябе любой адказнасці перад судом гісторыі, будучыні нацыі, нават сваіх уласных нашчадкаў. Што для большасці з’яўляецца нечым эфемерным і слаба зразумелым. Таму і выбіраюць супольнасці і цэлыя народы «стабільнасць». Якая ў выніку працягваецца крытычна мала.

Прапагандысты і палітыкі любяць у такіх выпадках падкрэсліваць, што такі выбар з’яўляецца цалкам свядомым. Камандны апарат гатовы браць на сябе адказнасць, прыгадваючы, што свабода волі — неабавязковы атрыбут. І большасці грамадства яна зусім непатрэбная, у адрозненне ад іх саміх. Для якіх няволя і воля — істотныя паняткі.

65.jpg
Крыніца: 
philosophynow.org

Чытайце яшчэ: Рабіся інакшым або загінеш

Люцыфер экспартуе хаос

Выкарыстоўваючы метады прапагандыстаў і блізкі да філасофскага падыход, можна вельмі хутка зразумець, што на самай справе маюць на ўвазе ў РФ, кажучы пра «жэсты добрай волі», якімі называюць любое перасоўванне сваіх войскаў у бок расійскай мяжы.

Простыя законы логікі і марксісцкі дыялектычны матэрыялізм (які будуецца на законах Гегеля і добра знаёмы сучасным прапагандыстам) дазваляюць супрацьпаставіць тэзісу «жэст добрай волі» антытэзіс — «волю злую». Калі вывад войскаў — гэта «дабро», папярэдні ўвод войскаў і акупацыя — адпаведна «зло». Здаецца, супярэчнасцей у такім ланцужку развагаў няма.

Такое спрошчанае, але цалкам лагічнае сцверджанне не толькі тлумачыць падзеі, але і дае зразумець, якая карціна свету намаляваная ў галовах уладнай вярхушкі. Бо яна адпавядае наратывам, што транслююцца прапагандай у РФ ужо не адзін год. Круцяцца на языках не толькі ў штатных «тэлепрапаведнікаў» ці поп-зорак, але і ў цалкам рэспектабельных чыноўнікаў. Няхай і былых.

Захапленне філасофскімі працамі ў камандным апараце РФ (прынамсі ў асяродках рознага кшталту дарадцаў) пацвердзіў і мінулагодні артыкул былога кіраўніка адміністрацыі Пуціна — Суркова.

Фактычны аўтар сённяшняй архітэктуры суіснавання ў РФ сімбіёзу прапаганды і палітыкі ў публікацыі намагаўся папярэдзіць ці напалохаць заходняе грамадства. Як шмат каму здавалася ў той момант.

У любым выпадку ў яго атрымалася ўпісаць у «скрэпы» і «памяць аб ахвярах вайны» неабходнасць экспарту хаосу ў іншыя краіны і распакоўкі стабільнасці (так Суркоў прыхаваў слова дэстабілізацыя). Што цалкам адпавядае зусім не «добрым» памкненням волі, апанавалым расійскія эліты.

Ягоныя словы можна лічыць не проста канстатацыяй памкненняў каманднага апарата РФ, але і своеасаблівай парадай сваім мінулым гаспадарам: «Сацыяльная энтрапія вельмі таксічная. Працаваць з ёй у нашых хатніх умовах не рэкамендуецца. Яе неабходна выносіць куды-небудзь далей. Экспартаваць для ўтылізацыі на чужой тэрыторыі.

Экспарт хаосу — справа не новая. «Раз’ядноўвай і ўладар» — старажытны рэцэпт. Раз’яднанне — сінонім хаотызацыі. Гуртуй сваіх+раз’ядноўвай чужых=будзеш уладарыць над усімі».

Чытайце яшчэ: Краіны былога СССР накрывае крывавы хаос часоў распаду

66.jpg
Крыніца: 
knowhy.bookofmormoncentral.org

Не менш «інфернальна» і, у адрозненне ад тэксту Суркова, больш адназначна гучаць словы з песні былой эстраднай зоркі Вікі Цыгановай. Якая ўжо ў 2022 г. прысвяціла свой «твор» вядомай прыватнай вайсковай кампаніі:

Оркестранты войны для огня рождены
Для сражений без всякий идиллий,
Где под крики Химер дирижёр Люцифер
Управляет полётом Валькирий.

Так давай, Вагнер, играй,
Оркестрантов своих поднимай,
Поднимай лёгким взмахом смычка,
Наша русская ЧВК.

Вядома, усё гэтыя песні і артыкулы падобныя на суркоўскі не ёсць афіцыйнымі заявамі палітыкаў, але нават такія дробязі могуць даваць пэўнае разуменне тэндэнцый наверсе харчовай піраміды ў РФ.

Таму, падаецца, не зусім памыляўся аўтар кнігі «Жыццё і лёс» Гросман — савецкі вайсковы журналіст. Ён у сваім творы выказаў стаўленне да бальшавікоў (чыімі наўпростымі маральнымі нашчадкамі і з’яўляюцца сённяшнія прадстаўнікі камандных апаратаў большасці краінаў былога СССР). 

Каб данесці пазіцыю, Гросман выкарыстаў апісаны ім дыялог у канцлагеры паміж палонным зацятым камуністам і нямецкім афіцэрам. Словамі Гросмана немец кажа савецкаму палітруку пра волю (безумоўна, не добрую) у значэнні выбару маральнай адказнасці:

«Калі мы глядзім адзін на аднаго, мы глядзім не толькі на ненавісны твар, мы глядзім у люстэрка. У гэтым трагедыя эпохі. Няўжо вы не пазнаяце сябе, сваю волю ў нас?»

Хутчэй за ўсё, менавіта за гэтую фразу раман не надрукавалі ў 1950-х. А выдаць яго атрымалася толькі ў Швейцарыі ў 1980 годзе.

І чамусці ёсць упэўненасць, што хутка «Жыццё і лёс» забароняць у РФ другі раз.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип