• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.03.2022 | Грамадства

Жонка Андрэя Скурко: «Змагацца з усіх сіл, не апускаць рук — адзінае, што нам засталося»

Жонка кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Н*вы» Андрэя Скурко Паўліна падзялілася сваімі перажываннямі наконт суда і дня вынясення прысуду мужу.


000.jpg

— Добрыя людзі пішуць: не ўяўляю, што адчуваюць пасля прысуду хлопцы-нашаніўцы і іх родныя. Хацелася б апісаць.

Канешне, дзень быў не з прыемных... Сёння, у апошні дзень нашых экзатычных спатканняў, я неадрыўна глядзела на Андрэя. А ён — на мяне. Калі зачыталі яго тэрмін, я пастаралася саркастычна закаціць вочы. Не вельмі выйшла — усё ж для сарказму трэба больш расслабіцца...

Паколькі раней журналістам давалі ад 1,5 да 2,5 гадоў, я ад пачатку пастанавіла сабе арыентавацца на такія тэрміны. І дзяржава не падвяла — ацаніла ўплыў і сілу «Нашай Н*вы» па найвышэйшай шкале.

Я сёння зусім не плакала і ўвогуле пакуль што надзіва спакойная. Слёзы выступілі толькі аднойчы — сядала ў таксоўку ехаць у суд, трохі спазняючыся — ледзь паспела перадаць малога бацькам, а малы плача «мамацка, Тамась з табой паедзе!»... І вось сядаю і думаю: Божа, я так спяшаюся, каб яны мне сказалі, наколькі забіраюць у мяне мужа!.. Але сёння быў дзень гіперпадтрымкі, і пачаў яго кіроўца таксі — нечакана мяне пазнаў:)

«Ой, ды гэта вы! Я ж учора чытаў пра вас! Як прыемна пазнаёміцца!»...

А ўжо пасля прысуду з Завадскога суда нас з сяброўкамі вёз малады хлопец. Усю дарогу маўчаў, а ў канцы кажа па-беларуску: «Грошай не патрэбна»...

Многія ведаюць, абвінавачанне ў нас кур’ёзнае — недаплата камуналкі. Суд цягнуўся 2,5 тыдня. У залцы са сценамі пяшотнага бэзавага колеру дапытвалі паўтара дзясятка сведкаў, і ці не па гадзіне кожнага. Некаторыя з іх — што налічвалі ўрон — ніяк не маглі абгрунтаваць свае лічбы, тады было забаўна...

Часам было нудна, часам смешна, былі і прыгожыя моманты. Наша адвакат учора гаварыла ці не гадзіну, і не пакінула ад абвінавачання каменя на камені (я б уключыла гэту прамову ў будучыя хрэстаматыі)...

Як мне падалося, суддзю довады адваката мала цікавілі. Але для абвінавачаных гэта многа значыць — адчуванне, што за цябе змагаюцца з усіх сіл. Змагацца з усіх сіл, не апускаць рук — адзінае, што нам засталося.

Тэрмін Андрэя і Ягора павінен выйсці ў жніўні 2023 года. Гэту дату я ўсур’ёз увогуле не разглядаю. Можа, хто скажа, што я дурны аптыміст («у канцлагеры найбольш раздражнялі беспадстаўныя аптымісты», пісаў Віктар Франкл:). Але ў дадзеным выпадку лічу сябе рэалісткай. Гляджу, як распадаецца чорная матэрыя навокал, і ўпэўнена, што мы возьмемся за сямейнае разгадванне «ўордлі» куды раней, чым прызначылі высокія органы. А сваёй, нашай сямейнай задачай на гэты час бачу толькі захаванне ўсіхных здароўяў. 8 месяцаў таму мяне турбавала яшчэ тое, каб захаваць пэўны наш сямейны свет, сямейную сувязь, блізкасць. Але цяпер задача адпала — пасля гэтых 8 месяцаў блізкасць наша моцная як ніколі.
Ну і яшчэ пра што думаю. Акрамя ўсякай фігні і болю, «наш гераічны перыяд», як называе яго Андрэй у лістах, падарыў мне нечаканае. Я ведала, які фантастычны ў мяне муж, але пра сябе не ведала. А тут гляджу ў люстэрка і бачу такую прыгожую, такую магутную, проста раскошную маладую жанчыну:)

…А Тамаш пастаянна расказвае мне, як мы з татам на сіненькай машынцы паедзем у «заапайк». І сённяшні дзень пачаў з гэтага. «Тамась сядзе ў крэсла, тата ўставіць ключ, машына завядзецца… Мамачка, там будзе слён?» Малыш! Колькі заапаркаў мы з табой і татам аб’едзем! У Мінску будуць вярблюды і малпачкі. У Коўне — жырафы (і цёця будзе гаварыць ім ласкавыя літоўскія словы ды карміць з вядра). У Луцку ты пабачыш вясёлы атрад янотаў. А дзеля слана абавязкова даедзем да Мікалаева. Там мы яшчэ канечне падыдзем да помніка героям, і наш таленавіты тата прыдумае, як правільна табе, маленькі, расказаць, для каго мы прынеслі кветкі. Мы з Андрэем кланяемся вам, сябры. Вы змагаецеся за сябе, але выходзіць, што і за нас. І ўсе прысуды меншаюць на фоне таго, што вы для ўсіх нас выборваеце.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM