Журналістак Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну асудзілі да 12 гадоў калоніі

Пра прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай паведамляюць праваабаронцы.


425.jpg

У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу T*T.В*: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначана па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.