Журналістцы Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) прысудзілі яшчэ 8 год калоніі

Справу разглядалі ў Гомельскім абласным судзе. Журналістку абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.


293556158_7660953927311816_2697870965397088683_n.jpg

18 лютага 2021 года журналістка была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. Яе судзілі за жывы эфір на «плошчы Пераменаў» у Мінску 15 лістапада 2020 года.