Жыццё і дзейнасць Святой Аўфрасінні Полацкай у чарговым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У новай відэасустрэчы пойдзе гаворка пра самую вядомую беларускую святую.


Чаму Аўфрасіння, а не Еўфрасіння? Кім яна прыходзілася Усяславу Чарадзею? Што стала прычынай сыходу Аўфрасінні ў манастыр? Чаму будучая святая вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу? У якой царкве яна малілася і ці захаваўся храм да нашых дзён? Куды выправілася Аўфрасіння ў падарожжа на схіле сваіх год? На гэтыя пытанні і не толькі адказвае прафесар гісторыі Алесь Краўцэвіч.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакаюць гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступным выпуску гаворка пойдзе пра гісторыю Полацкай архітэктурнай школы.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.