Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў

10.02.2026 Асоба

Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, піша "Наша ніва".

-himkl.jpg.png


Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі.

У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.

Яшчэ ў 2001 годзе стаў індывідуальным прадпрымальнікам у кніжным гандлі. Ён выдаваў як мастацкую літаратуру, так і нон-фікшн. Яго крама і стэнды на кніжных выставах былі культавымі.

Яго раптоўная смерць — вялікі ўдар для беларускай культуры і мінскай грамадскай прасторы.

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу, 13 лютага, з 12.00 да 13.30 у Мінску па адрасе Куляшова, 49.

Просяць прыносіць толькі жывыя кветкі.