«Жыццё як жах». «Петля Пристрастия» выпусціў свой першы беларускамоўны трэк

У гурта «Петля Пристрастия» выйшаў першы беларускамоўны трэк пад назвай «Жыццё як жах».


826.jpgВокладка сінгла «Жыццё як жах»

«Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэссе стварэння, яна выляцела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыццё. Як жах», — напісалі музыкі ў сацсетках.

Паслухаць песню можна тут.

«Петля́ Пристра́стия» — беларускі пост-панк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску. Гурт мае на сваім рахунку шэсць паўнафарматных альбомаў.