• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.08.2018 | Забавы

Жывая Біблія! — Вядомая мабільная гульня па Бібліі з’явілася па-беларуску

На гэтых выходных выйшаў першы ў Беларусі біблійны мабільны дадатак для дзяцей па-беларуску. Праграма ад кампаній YouVersion i OneHope, якую ўжо спампавалі 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, цяпер дасяжная і беларусам.

Што і як

Праграма зроблена як падарожжа з сорак адной анімаванай інтэрактыўнай біблійнай гісторыі са Старога і Новага Запаветаў. Дзеці прачытаюць пра такіх герояў веры, як Абрагам, Данііл, Ілля, і, натуральна, Добрую вестку Ісуса Хрыста. Персанажы рухаюцца, размаўляюць і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Ісус падымае паралізаванага.
Яркія колеры і выдатная графіка прыцягваюць увагу, тры ці чатыры пытанні ў кожным аповедзе дапамогуць запомніць ісціны Пісання, а гульня ў канцы – замацаваць прачытанае.
Дзіцячую Біблію можна не толькі чытаць, але і слухаць: усе гісторыі на беларускую мову агучаны Паўлам Харланчуком. Пераклад і запіс зрабіла кампанія Кінаконг.

Водгукі бацькоў

— Нам спадабалася гульнявая форма, схаваныя цікавосткі, што даюць атмасферу адкрыцця, прыемны голас агучкі, пытанні на замацаванне, — кажа Надзея Гарэцкая, маці траіх дзяцей. — А яшчэ магчымасць прайсці праз усю Біблію, як праз падарожжа.
— Біблія для дзяцей — вельмі цудоўная праграма. На жаль, раней даводзілася слухаць па-украінску. Дзеці былі ў захапленьні, што нарэшце могуць слухаць і чытаць па-беларуску. Прыемна, што агучана добра знаёмым ім голасам Паўла Харланчука — «беларускага Пэтсана». Вельмі годны падарунак для нашых дзетак з нагоды 500-годдзя беларускай Бібліі, — дзеліцца Вераніка Шкабара, маці траіх дзяцей.

Узрост і дзе знайсці

Дадатак разлічаны на дзяцей 6-8 год, але будзе цікавы і больш маленькім.
Спампаваць праграму можна праз Play Store ці па спасылцы.
Усю Біблію па-беларуску можна чытаць праз дадатак Bible App.

Паводле krynica.info

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип