Зміцер Сідаровіч і Анатоль Вярцінскі выступілі ў Міханавічах

mixanavicy_009s

Творчая сустрэча з паэтам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Беларусi Анатолем Вярцiнскiм i бардам i дударом Змітром Сiдаровiчам адбылася ў сярэдняй школе гарадскога пасёлку Мiханавiчы (Мінскi раён).

mixanavicy_002s

Падчас сустрэчы Анатоль Вярцiнскi апавёў навучэнцам пра свой літаратурны шлях, пра цiкавыя моманты знаёмства з Васiлём Быкавым і зачытаў некалькі сваіх вершаваных твораў.

mixanavicy_010s

У выкананні Змітра Сідаровіча прагучалі яго вядомыя кампазіцыі з моўнай нiзкi “Якi ж я беларус?”, “Сёння мова ўмiрае…” i iншыя песні, якiя апавядаюць пра ўнутраны стан рускамоўнага чалавека, якi раптам дае сабе абяцанне карыстацца беларускай мовай у штодзённым жыццi. Праспяваў дудар і свае гiстарычныя песнi, прысвечаныя залатому веку Вялiкага Княства Лiтоўскага. У частцы выступу, прысвечанай старажытнаму беларускаму музычнаму iнструменту — дудзе, “сiмвалу неадрыўнай еднасцi Беларусi і Еўропы”, гучалi кельцкiя, балцкія i беларускiя мелодыi для дуды.

Выступоўцы таксама арганізавалі віктарыну, прысвечаную гісторыі Беларусі. Па словах Змітра Сідаровіча, навучэнцы з цiкавасцю адказвалi на пытаннi вiктарыны, паказалi выдатнае веданне творчасцi Уладзіміра Караткевiча i выказалi энтузiязм у навучаннi беларускiм народным танцам.

mixanavicy_007s

“Такiя сустрэчы — цi не адзiная магчымасць данесцi да дзяцей каштоўнасцi сапраўднай, а не субкультуры Беларусі”, — адзначыла настаўнiца школы, адна з ініцыятарак сустрэчы, Вольга Скрыпка. Яна з жалем заўважыла, што на вывучэнне такога важнага твора, як раман Уладзіміра Караткевiча “Каласы пад сярпом тваiм”, у сучаснай школьнай праграме адводзiцца адна гадзiна, а прадмет “Музыка” зусiм зняты з праграмы сярэдняй школы, i заклiкала гасцей прыязджаць яшчэ.

Фота Змітра Сідаровіча.

Тэгі: