Зміцер Вайцюшкевіч на лютаўскіх прасторах

Апошнім месяцам зімы вядомы беларускі бард дасць шэраг канцэртаў. 9-га лютага спявак выступіць у Мінскім габрэйскім кагальным доме, 11-га ў Сельскім ДК у Астрошыцах, а 25-га наведае сваю радзіму – горад Бярозаўка Лідскага раёна.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” традыцыйна не проста зладзіць выступы, але таксама правядзе на кожным з іх конкурсы з прызамі. На ўсіх канцэртах чакаюцца добры настрой, шматлікія цікавыя пытанні і атмасфера творчай беларускасці.

Зміцер Вайцюшкевіч. Лютаўскія канцэрты Будзьма Беларусамі!

9 лютага
Мінскі габрэйскі кагальны дом
Мінск, вул. Веры Харужай, 28
Пачатак – 18-00
Уваход вольны

11 лютага
Астрошыцы, Сельскі Дом Культуры
Мінская вобл., Лагойскі р-н., в. Астрошыцы
Пачатак – 18-00
Уваход вольны

25 лютага
Бярозаўка, Дом Культуры
Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка
Пачатак – 18-00
Уваход – 4000

Тэгі: