Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Смаргоні і Залессі

vajt_2

Спявак Зміцер Вайцюшкевіч 19 красавіка выступіў з канцэртам у Смаргоні. Канцэрт адбыўся ў касцёльнай школе і сабраў каля 100 чалавек.

Падчас канцэрту Зміцер паказаў не толькі выдатнае валоданне беларускім словам і песней, але і ўменне наладжваць кантакт з публікай, якая з задавальненнем падтрымлівала словы песень спявака.

20 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч наведаў Залессе, дзе выступіў перад вучнямі мясцовай школы.

Рэпартаж Ягора Гарая з канцэрту ў Залессі:

vajt_5

vajt_4

vajt_3

vajt_1

vajt_6

Тэгі: ,