У ЗША фільм «Знесеныя ветрам» больш недаступны для прагляду

10.06.2020 Замежжа

Амерыканская кампанія HBO Max выдаліла з каталога фільмаў для стрымінгавага прагляду карціну «Знесеныя ветрам» (1939), «паколькі яна провакуе на расісцкія выступы».

index.jpg

Кадр з фільма «Знесеныя ветрам», 1939 год

Адзначаецца, што стужка можа быць вернута на платформу, але толькі пры ўмове, што ў ёй з’явяцца заўвагі з асуджэннем таго, што адбываецца ў фільме, а менавіта — «рамантызацыя рабства».

Рашэнне аб забароне прагляду было прынята на фоне масавых хваляванняў, якія пачаліся пасля забойства паліцэйскімі ў Мінеапалісе 46-гадовага Джорджа Флойда.

Хочаце як у ЗША? Наступствы амерыканскіх пратэстаў для Беларусі

Разам з тым стужка «Знесеныя ветрам», якая была знята паводле аднайменнага рамана Маргарэт Мітчэл, даўно стала класікай кіно. Гэта першая ў свеце каляровая поўнаметражная стужка, якая ў ЗША стала самым касавым фільмам за ўсю гісторыю амерыканскага кінематографа і атрымала 10 прэмій «Оскар».



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!