У Светлагорску знішчылі незвычайнае і рэдкае для Беларусі пано

У Светлагорску знішчылі рэдкі ўзор савецкай манументальнай спадчыны. Мазаіка размяшчалася на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка, 54. Цяпер там замест прыгожай мазаікі, якая аздабляла сцяну прыватнай крамы, голая паверхня.


Pano ŭ Svietlahorsku

Даследчыкі адзначаюць, што пано нагадвала працы Івана Літоўчанкі, які афармляў горад Прыпяць.

«Праца не мела статусу культурнай ці гістарычнай каштоўнасці, знаходзілася на сцяне прыватнай крамы і мела патрэбу ў кансервацыі і рэстаўрацыі. Трывогу выклікае тое, што праца была знішчана год таму, і мясцовыя жыхары паставіліся да гэтага з абыякавасцю».


Pano ŭ Svietlahorsku