Дзень нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Зніжкі ў Budzma-krama.by

20.11.2020

20 лістапада 1948 года нарадзілася беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. Budzma-krama.by любіць сваіх пакупнікоў, таму дорыць вам зніжкі на цішотку з цытатай «Пачынаецца ўсё з любві!» Яўгеніі Янішчыц з нагоды дня нараджэння паэткі.

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві
— Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві
— Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

005.png

ЦІШОТКА З ЦЫТАТАЙ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ ДЛЯ ЯЕ

Акцыя працягнецца з 20 па 25 лістапада. На гэты час кошт на цішотку будзе зніжаны з 25 на 17.50 рублёў.