Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка.
«...гэта канец Х — пачатак ХІ ст. аналагаў няма, гэта першая такая знаходка ў Беларусі!» — піша заснавальнік музея. Падрабязнасці пра каштоўнасць знаходкі абяцае распавесці пасля кансультацыі з адмыслоўцамі. Бліжэйшым часам знаходка будзе выстаўлена для агляду.