Журналістак Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ шасці чалавек. Цяпер у ім 934 чалавекі, паведамляюць праваабаронцы.


111111.jpg

У абноўлены спіс патрапілі палітзняволеныя журналісткі Марына Золатава і Людміла Чэкіна. Раней была інфармацыя, што ім прад’яўленыя абвінавачванні ў «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў», то цяпер, па інфармацыі КДБ, жанчын абвінаваючваюць «Распальванне варожасці» і «Закліку да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».