Машына часу адпраўляецца ў 80-я! На zoom-сустрэчы распавядуць пра пачатак беларускага «адраджэння»

04.06.2021 Афіша

7 чэрвеня адбудзецца чацвёртая спеўная zoom-сустрэча з бардам Сяржуком Сокалавым-Воюшам, спявачкай Таццянай Грыневіч і фалькларыстам Аляксеем Галічам.


001.jpg

У межах сустрэчы прагучаць вядомыя песні Сокалава-Воюша ды іншыя спевы, якія звязаны з тым часам. Безумоўна, будуць успаміны, развагі і высновы вядоўцаў на тэму беларускага «адраджэння» канца 80-х — пачатку 90-х гадоў.

002.jpg
Сяржук Сокалаў-Воюш

Гэтым разам тэмай сустрэчы будуць моладзевыя абʼяднанні канца 80-х, аднаўленне традыцыйных святаў, вяртанне памяці пра несавецкую Беларусь, якая захавалася ў замежжы, мастацкія суполкі і перформансы, адкрыццё Вільні, як гістарычнай сталіцы і спевы Данчыка, як асобная культурніцкая зʼява.

003.jpg
Таццяна Грыневіч

Сяржук Сокалаў-Воюш ужо 30 гадоў жыве за мяжой, але ягоныя спевы 30-гадовай даўніны пасля жніўня 2020 загучалі з нечаканай актуальнасцю, а ягоную легендарную песню «Аксамітны летні вечар» некаторыя лічаць ледзь не народнай.

004.jpg

005.jpg

Гэтым разам да спеўнай zoom-cустрэчы далучыцца спявак, бард, фалькларыст Аляксей Галіч. Мерапрыемства пачнецца ў 20:00. Запісацца можна праз гугл-форму. А тут можна азнаёміцца з запісам мінулай сустрэчы.

006.jpg
  Аляксей Галіч