«Зорны» дэсант на Полаччыне

27 красавіка на Полаччыну па запрашэнні суполкі «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны завітаюць маладыя і яскравыя выступоўцы: журналіст Глеб Лабадзенка і лідэр гурта HandMadE Яўген Валошын.

Цягам дня  госці сустрэнуцца з вучнямі і настаўнікамі гімназіі №2 г.Полацка (пр.Скарыны 33) у 12.00 ,  а таксама гімназіі №2 г.Наваполацка (пр.Дружбы 7 А) у 14.15.

У 17.00 творчая сустрэча з выступоўцамі адбудзецца ў бібліятэцы імя Я. Коласа ў Наваполацку (вул.Маладзёжная, 104).

У праграме сустрэчаў – вершы, спевы, цікавыя і смешныя аповеды з жыцця журналістаў, прэзентацыя дыска «Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год», факсімільнага выдання да 75-годдзя Рыгора Барадуліна яго першага зборніка «Маладзік над стэпам».

Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: