Зрабі фота улюбёнага месца ў Менску і атрымай падарункі ад кампаніі “Будзьма!” і маркі «Важный Гусь»!

29.01.2014 У краіне

Зусім хутка на прасторах інтэрнэту з’явіцца сайт, дзе яго стваральнікі паспрабуюць сабраць і сістэматызаваць усю самую цікавую інфармацыю пра Менск: яго месцы і людзей. Кожны ахвотнік зможа падзяліцца сваімі фотаздымкамі і незвычайнымі гісторыямі ўлюбёных месцаў горада на старонках сайту place.by, які абраў сабе за слоган: Minsk is our Place! У першую чаргу ён будзе арыентаваны на іншаземных турыстаў, жыхароў і гасцей сталіцы, таму плануецца, што сайт будзе адразу на 3 мовах: беларускай, ангельскай і рускай.

0lj1sYfvPLs А пакуль сайт знаходзіцца ў распрацоўцы, ідзе актыўны пошук прыгожых фотаздымкаў Менску. Арганізатары абвесцілі конкурс на лепшы фотаздымак нашай сталіцы (https://vk.com/best_minsk_photo). З умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы на суполку ў соц сетцы.

Як вызначаюцца пераможцы?

• КОЖНУЮ ПЯТНІЦУ будуць прадстаўлены ўсе фотаздымкі, дасланыя за тыдзень. 2 пераможцы атрымаюць ад арганізатараў прыгожыя ТЭМАТЫЧНЫЯ ПАДАРУНКІ, якія прадставіць кампанія Будзьма. Адзін пераможца будзе вызначаны з дапамогай праграмы www.random.org, а другога абярае кіраўніцтва суполкі.

• ФІНАЛ конкурсу адбудзецца 1 САКАВІКА ў выглядзе інтэрнэт-галасавання (які яно будзе мець выгляд, будзе праінфармавана загадзя). Прыз – файная ТОРБА ад брэнду «ВАЖНЫЙ ГУСЬ» (https://vk.com/grandgoose)

• 5 пераможцаў, чые фотаздымкі будуць упрыгожваць новы набор паштовак Менску, абярэ кіраўніцтва суполкі асабіста

• амаль усе файныя фотаздымкі з пазначэннем аўтарства патрапяць на новы праект пра Менск – place.by.

Запрашаем да ўдзелу! Бо сапраўды, Менск – гэта наша месца!

 

Тэгі: