Шаноўныя сябры!
Мы ведаем, што ў гэты змрочны час ва ўсіх баліць душа, і многія ўспрымаюць любую інфармацыю, апроч навінаў пра вайну ва Украіне, як недарэчную. І мы гэта разумеем, і ў нас таксама ірвуцца сэрцы.
Але мы лічым сваім абавязкам нават у такіх складаных умовах заставацца вернымі сваёй місіі — несці беларускасць, дагруквацца праз беларускую культуру, мову, гісторыю да тых, хто яшчэ не зразумеў, што наша еднасць, наша бяспека, наша свабода залежаць ад асэнсавання беларусамі саміх сябе як асобнай еўрапейскай нацыі.
Штодзень мы публікуем тэксты пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры, распавядаем пра беларускіх творцаў і іх меркаванне адносна важных грамадскіх пытанняў. І мы будзем працягваць гэта рабіць, каб пераканаць саміх жа беларусаў быць беларусамі. Не для забаўкі! Бо ў нашых нацыянальных каштоўнасцях, нашай нацыянальнай самасвядомасці і ўсім тым, што робіць нас беларусамі, і ёсць наша сіла!
Веданне сваёй мовы і гісторыі, наша нацыянальная самасвядомасць — гэта тое, што няздольны адабраць ніводны вораг і што можа дапамагчы нам захавацца як нацыі.
Дык давайце разам пашыраць беларускасць! Мы як рэдакцыя budzma.org усяляк будзем спрыяць гэтаму.
Чытайце наш сайт, падпісвайцеся на нашыя старонкі ў сацсетках, дзяліцеся нашымі допісамі!
Беражыце сябе і заставайцеся беларусамі!
Не вайне! Будзьма разам!
“Будзьма беларусамі!” у Facebook
“Будзьма беларусамі!” у Vkontakte
“Будзьма беларусамі!” у Twitter
Тэлеграм-канал budzmaby