• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
10.10.2008 | Блогасфера Грамадства Адукацыя

Зварот да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны.

15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 год самай вялікай бітве Сярэдневечча – Грунвальдскай, у якой войскі пад камандаваннем Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы разграмілі шматтысячную армію Тэўтонскага ордэна. На баку усходніх славян, якія прынялі ўдзел у разгороме тэўтонцаў, біліся ваяры з больш чым 30 гарадоў і земляў, якія тэрытарыяльна належаць да этнічна беларускіх. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна. Пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.

Сёння ход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгорому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэшых класах беларускіх школаў па падручніках курса “Гісторыя Беларусі”. А выраз “…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдата не ступала на зямлю Беларусі” стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяпер у выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам, літоўцам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюць адзначыць вялікую гістрычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі.
Але, у першую чаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяць пра чын мужных ваяроў-беларусаў была належным чынам адзначана і ў незалежнай Беларусі. Гэтага асабліва патрабуе гістрычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскія храністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грувальдам, каб потым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншаць ролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе, каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда!
Зыходзячы з гэтага, сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” лічаць, што 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам – нацыянальнае вайсковае свята, якое трэба адзначаць на дзяржаўным узроўні. Сябры клуба шмат робяць, каб узнавіць дзяржаўны статус гадавіны перамогі пад Грунвальдам. Напрыклад, у Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах назапашана і выстаўляецца шмат мастацкіх твораў, прысвечаных Грунвальдскай бітве і яе героям. Да таго ж, на сядзібе Музея ўпершыню ў Беларусі ўсталяваны помнік “Героям Грунвальда”, на якім змешчаны партрэты палкаводцаў, якія вялі ваяроў на поле бітвы – князя Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы, пералічаны назвы харугваў з беларускіх земляў, якія бралі ўдзел у гэтай сечы. Там жа можна прачытаць словы гімна-малітвы “Багародзіца”, з якімі ішлі ў бой нашыя прашчуры, пабачыць рэканструкцыю тагачаснай зброі, прачытаць дайшоўшыя да нас імёны герояў Грунвальда. У сталіцы праводзіцца музычны “Грунвальдскі фэст”…
Але ў 600-ю гадавіну перамогі ў вялікай бітве, гэтага не дастаткова. Таму сябры клуба “Спадчына” звяртаюцца да Савета Міністваў і яго старшыні сп. Сяргея Сідорскага з прапановай адзначыць гэтую вялікую дату ў гісторыі краіны на дзяржаўным ўзроўні. Для гэтага мы прапануем ажыццявіць стварэнне і ўстаноўку помніка “Героям Грунвальда” у сталіцы Беларусі – горадзе Мінску, жыхары якога склалі на полі бітвы адну з самых мужных ваярскіх харугваў. Заклікаем у адрэстаўраваным Крэўскім замку стварыць музей Грунвальдскай бітвы, накшталт Барадзінскай ці Севастопальскай панарамы. Такую ж панараму мэтазгодна было б стварыць у адной з залаў аднаўляемага Гарадзенскага замка, ад муроў якога і пачынаўся паход войскаў ВКЛ на Грунвальдскае поле. У гарадах, ад якіх у бітве таксама бралі ўдзел харугвы (Гродна, Віцебск, Нясвіж, Слуцк, Ліда і інш.) назваць вуліцы ў гонар пераможцаў – “Грунвальдская”. Міністэрству фінасаў да 600-й гадавіны Грунвальдскай бітвы адчаканіць памятную манету, а Міністэрсту сувязі РБ – выдаць памятныя паштовыя маркі і канверты.
Заклікаем кіраўніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і яе інстытут гісторыі выдаць сборнікі гістарычных матэрыялаў, прысвечаных гэтай бітве, правесці навуковыя канферэнцыі, выдаць папулярныя кнігі, у якіх была б аб’ектыўна пададзена наша нацыянальная канцэпцыя гэтай велічнай бітвы Сярэдневечча і той ролі, якую ВКЛ адыграла ў ёй.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” заклікаюць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і міністра абароны сп. Леаніда Мальцава садзейнічаць таму, каб да 600-годдзя Грунвальдская перамогі ў вайсковых частках Узброенных Сіл РБ былі праведзены ўрокі патрыятычнага выхавання, на якіх бы маладым салдатам распавядалася пра Грунвальдскую бітву, пра яе стратэгічныя і тактычныя асаблівасці, пра вынікі перамогі над тэўтонцамі для беларускіх земляў. Да гэтай даты прапануем арганізаваць конкурс твораў батальнага жанру, а па іх выніках – выставы твораў беларускіх мастакоў-баталістаў, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай перамогі.
Клуб “Спадчына” заклікае зацікаўленыя грамадскія структуры, палітычныя партыі і творчыя саюзы зрабіць усё неабходнае, каб памяць пра герояў Грунвальда стала часткай свядомасці беларускага грамадства. Дзеля гэтага беларускім навукоўцам прапануем больш абгрунтавана і глыбока вывучаць гісторыю бітвы, дзеячам выяўленчага мастацтва і пісьменнікам стварыць мастацкія і літаратурныя творы на гэтую тэматыку, каб спрыяць ушанаванню памяці вялікай даты. Вялікая роля ў святкаванні перамогі ў Грунвальдскай бітве магла б належыць іерархам Беларускай праваслаўнай і каталіцкай царкваў, калі б тыя дабраславілі правядзенне памінальных малітваў у памяць герояў Грунвальда 15 ліпеня 2010 года. Тое ж можна казаць і пра мусульман Беларусі…
Звяртаемся да ўдзельнікаў беларускіх рыцарскіх клубаў, асабліва тых, хто працуе над рэканструкцыяй эпохі Вялікага княства Літоўскага, і заклікае зрабіць усё, каб пад час святкавання гэтай даты на Грунвальдскім полі ў 2010 годзе беларускія харугвы пад святымі нацыянальнымі сімваламі з гонарам прадставілі нашу гістарычную памяць і пашану героям Грунвальда.
Заклікаем нацыянальных беларускіх бардаў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, рок-музыкантаў ствараць музычныя творы, прысвечаныя памяці герояў Грунвальда, а выдавецкую суполку БМА group скласці і выдаць дыск-прысвячэнне гэтай выдатнай гістарычнай даце. Заклікаем удзельнікаў “Беларускага дударскага клуба” стварыць “Грунвальдскую дударскую капэлу” (для чыннага ўдзелу беларускіх дудароў ва ўрачастасцях на Грунвальдскім полі), падрыхтаваць праграму, прысвечаную 600-годдзю перамогі пад Грувальдам, а “Дударскі фэст-2010” прысвяціць гэтай гістарычнай даце. Звяртаемся актыва і кіраўніцтва грамадскага аб’яднання “Крэва” у асобе паэта Уладзіміра Някляева прапанаваць дзяржаўным структурам і грамадскасці свой план рэстаўрацыі Крэўскага замка і яго выкарыстання ў мэтах прапаганды Айчыннай гісторыі на прыкладзе Грувальбскай бітвы. Ажыццявіць іншыя культурна-асветныя мерапрыемтсвы, згодна з распрацаваным планам.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” спадзяюцца, што дата 600-годдзя перамогі пад Грувальдам будзе спрыяць узмацненню гістарычнай памяці беларускага народа і кансалідацыі нацыі ў будаўніцтве незалежнай і вольнай Беларусі.

Старшыня культурна-асветнага
клуба “Спадчына” А.Я.Белы

_____________________2008 г.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Хочаш вывучаць беларускую мову гуляючы? Глядзі, якія настолкі робіць бабруйская настаўніца

Сёння Людміла Крылова, настаўніца і дэфектолаг з Бабруйска, мае ўжо 12 аўтарскіх гульняў, якімі можна карыстацца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Каранавірус

У Беларусі цяпер можна вакцыянаваць ад каронавіруса дзяцей з 5 год

Раней можна было вакцыянаваць дзяцей толькі з 12 год. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны...

valiancina_shauchenka
Краіна

Месца для сэлфі — на беларускіх «Мальдывах» з'явіцца назіральная пляцоўка

Шмат гадоў былыя мелавыя кар'еры ля пасёлка Краснасельскі — пад забаронай. Знаходзіцца, а тым больш купацца там — небяспечна...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Я ведаў, што ён ніколі не зачэпіць мяне, — звяры ўмеюць помніць дабрыню»

Зразумела, і ў пісьменнікаў маюцца хатнія жывёлы — кошкі, сабакі, папугайчыкі, рыбкі... Праўда, на тое і пісьменнікі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Хочаш вывучаць беларускую мову гуляючы? Глядзі, якія настолкі робіць бабруйская настаўніца
    Грамадства Каранавірус
    У Беларусі цяпер можна вакцыянаваць ад каронавіруса дзяцей з 5 год
    Краіна
    Месца для сэлфі — на беларускіх «Мальдывах» з'явіцца назіральная пляцоўка
    Літаратура
    «Я ведаў, што ён ніколі не зачэпіць мяне, — звяры ўмеюць помніць дабрыню»
    Грамадства Краіна
    Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт цяпер носіць імя Еўфрасінні Полацкай
    Грамадства
    «Была блытаніна са словам „адказаць“». Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу
    Культура Грамадства Літаратура
    «У іх сваё мярыла літаратуры — колькасць базавых». Размова з Уладзімірам Сцяпанам
    Грамадства Гісторыя
    У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    Каляндар
    Каляндар з 8 па 14 жніўня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Юрыст з-пад Ваўкавыска хацеў спыніць Гітлера. Ён вядомы на ўвесь свет, але забыты ў Беларусі
    Краіна
    Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка
    Грамадства Асоба
    Аксана Колб: Мы зараз усе ў турме. За кратамі ўся краіна
    Грамадства Беларусы свету
    Рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб пакінула Беларусь
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова Рэлігія
    «"Жывая" кніжка пра падзеі, якія ўжо ніхто не ўзгадае». Пісьменнік Павел Ляхновіч выдаў «Хроніку рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне» па-беларуску
    Грамадства Замежжа
    Як прайшоў Марш годнасці ў Варшаве (фота)

Афіша

  • 09.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Вялікі канцэрт Вольнага хору «Да Волі!» у Варшаве

  • 09.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 09.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 09.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 09.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 09.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 09.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 09.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
    • У Гродне актывістка прарасійскіх поглядаў распачала кампанію супраць дублявання гарадскіх назваў лацінкай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM