• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.09.2023 | Грамадства

«Звычка цікавіцца». Бясплатны онлайн-курс для тых, хто цікавіцца жыццём сваёй краіны і марыць змяніць свет

Ініцыятыва OEEC запускае анлайн-курс для тых, хто хоча і можа ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў, звязаных з жыццём сваёй краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія інструменты і веды дапамогуць змяніць свет навокал? Пра гэта і распавядуць на праекце «Звычка цікавіцца».


На занятках можна будзе даведацца, што азначаюць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах лектары пакажуць, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства.

Для каго курс?

Для актыўных беларусаў, якім ужо споўнілася 18 гадоў і якія неабыякавыя да тэмы грамадзянскага ўдзелу. Не мае значэння, знаходзіцеся вы ў Беларусі ці па-за межамі краіны.

Што будзе на курсе?

Праграма складаецца з кароткіх адукацыйных відэа, воркшопаў, тэкстаў і хатніх заданняў. Вядучымі і кансультантамі запрасілі беларускіх і ўкраінскіх экспертаў.

На варкшопах абмяркуюць актуальныя тэмы:

  • адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца — пра гэта распавядзе праваабаронца Дар’я Рублеўская;
  • што павінна быць у супольнасці, каб яна была ўстойлівай, рэалізавала сваю місію і мэты — сваім досведам падзеліцца Іван Амелян, трэнер і эксперт па развіцці суполак і арганізацый;
  • як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму, паразважае трэнерка праграм нефармальнай адукацыі Валерыя Ваўкагонава;
  • што такое адвакацыя і якія тыповыя памылкі дапускаюць пры планаванні адвакацыйных кампаній можна будзе запытацца ў Назарыя Баярскага, праваабаронцы з багатым досведам адвакатавання ў сферы правоў чалавека;
  • як вырашыць праблемы ў камандзе — можна будзе зразумець праз ралевую гульню з актывісткай Наталляй Халанскай;
  • чаму валанцёрства — гэта каштоўнасць, якая працуе на нас, распавядзе Вольга Хабібуліна, экспертка па развіцці мясцовых і моладзевых ініцыятыў;
  • што такое CivicTech ці грамадзянскія тэхналёгіі — раскажа палітолаг і гендарны даследнік Уладзіслаў Іваноў.

Калі адбудзецца курс?

Анлайн-курс пройдзе з 21 верасня па 18 кастрычніка 2023 года.

Як прыняць удзел?

Запоўніць анкету да 19 верасня. Не пазней за 20 верасня арганізатары дашлюць ліст-пацверджанне. Не забывайцеся правяраць тэчку «Спам», каб ліст не згубіўся.

Удзел у курсе бясплатны.

Курс арганізаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія). Калі ўзніклі пытанні, пішыце на пошту [email protected] або ў Інстаграм.

Zwyczka-cikawicca.jpg

Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип