Гродзенская Фара Вітаўта – такі самы важны сімвал Гродна, як і старадаўняя Каложская царква. У лістападзе 1961 года Фара была знішчана пры чарговай перабудове горада. Усё менш застаецца людзей, якія памятаюць гэты храм, але наш аб’ём ведаў пра яго пастаянна пашыраецца і стварае навуковы і ідэйны падмурак для яго будучага аднаўлення.
Паданая ніжэй рэканструкцыя ў выглядзе 3D мадэлі – адзін з першых крокаў пераходу ад накаплення ведаў да практычнай працы. Гэтую работу зрабіў адзін малады інжынер-будаўнік, які ў перспектыве плануе ўзяцца за стварэнне мадэляў іншых страчаных храмаў – найперш кармеліцкага і дамініканскага касцёлаў а таксама кляштара бернардзінак, якія зруйнаваныя адносна нядаўна і наяўны аб’ём матэрыялаў дазваляе рэканструяваць іх максімальна дакладна. А з укараненнем тэхналогій аб’ёмнага друку мы хутка зможам атрымаць хаця б невялікія макеты гэтых храмаў.
Паводле harodnia.com
Тэгі: Гродна