Гендарныя стэрэатыпы. Інтэрв’ю з адзіным на Міншчыне мужчынам — кіраўніком цэнтра сацыяльнага абслугоўвання
Дзмітрый Ганчар – адзіны мужчына, які ўзначальвае такую ўстанову ў сталічным рэгіёне. Спачатку Дзмітрый як выпускнік аддзялення «Сястрынская справа» Маладзечанскага медыцынскага каледжа працаваў памочнікам урача ў мясцовай паліклініцы №1. Па доўгу службы сутыкнуўся з асацыяльнымі сем’ямі, а таксама з праблемамі знямоглых людзей і зразумеў: каб быць больш дасведчаным спецыялістам, патрэбны дадатковыя веды. У Інстытуце кіравання сацыяльнымі тэхналогіямі Белдзяржуніверсітэта ён атрымаў вышэйшую адукацыю...