Берасцейшчына

У Берасці адкрылася выстава прац маладых мастакоў «Усё разам»

У выстаўнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 27 студзеня адкрылася выстава прац маладых мастакоў «Усё разам». У экспазіцыі прадстаўлена 125 твораў 20 аўтараў з шэрагу рэгіёнаў Брэсцкай вобласці: жывапіс, графіка, скульптура з металу, батик, аўтарскія тэкстыльныя лялькі.  «Выставы прац маладых мастакоў мы праводзім традыцыйна. Асаблівасць цяперашняй — у тым, што век яе ўдзельнікаў — да 35 гадоў, — адзначыў на вернісажы дырэктар выстаўнай залы Міхась Канькоў. — Сярод іх ёсць як...

03.02.2014

Баранавіцкая Рада ТБМ ладзіць конкурс, прысвечаны Валянціну Таўлаю

8 лютага 2014 года спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў беларускага паэта Валянціна Таўлая, які нарадзіўся ў Баранавічах. Ён пачаў друкаваць свае беларускія вершы з 1928 года, а ў 16 гадоў ужо двойчы сядзеў у турме. Свае вершы малады паэт прысвячаў значным падзеям грамадска-палітычнага жыцця беларусаў у санацыйнай Польшчы, у складзе якой была Заходняя Беларусь да 1939 года. Праўда, зборнік вершаў “Выбранае” з’явіўся ўжо пасля смерці паэта. Каб праверыць свае веды аб жыцці і творчасці паэта Валянціна...

31.01.2014

Баранавіцкаму мастаку Алесю Фалею – 55 год

28 студзе ня юбілей адзначыў вядомы мастак, сябра Саюза мастакоў Беларусі, Міжнароднай акадэміі графікі. Алесь Фалей – пастаянны ўдзельнік міжнародных выстаў, біенале, пленэраў і сімпозіумаў. Яго работы экспануюцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Ірландыі, захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Францыі, Канадзе, Ізраілі… На біенале ў Санкт-Пецярбурзе Алесь неаднаразова атрымліваў прэстыжныя прэміі і дыпломы і быў прызнаны славутымі майстрамі культуры і мастацтва. Значныя дасягненні мае мастак...

29.01.2014

У Берасці прайшоў 5-гадзінны семінар для нявест

У мінулую нядзелю, 26 студзеня, у берасцейскім гатэлі “Эрмітаж” прайшоў 5-гадзінны семінар для маладых берасцеек пад назвай “Як правільна арганізаваць вяселле самастойна.” Арганізатарам сустрэчы выступіла маладая дзяўчына, якая ў мінулым годзе выйшла замуж, – Аляксандра Молаш. Семінар меў выразную структуру: 2 блокі па 2 гадзіныз кава-паўзай, прыемнай музыкай і гутаркай. Перадгісторыя.  У дыпломе Аляксандры стаіць запіс: выкладчык фізікі і матэматыкі, працуе, наогул, тэстыроўшчыкам праграмнага забеспячэння...

29.01.2014

У Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей

Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей.  Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, яго рабочая назва «Музей вайны. Тэрыторыя міру». Сутнасць новай установы карэнным чынам адрозніваецца ад галоўнай ідэі Музея абароны Брэсцкай крэпасці. — Мы хочам паказаць стан людзей, прыроды і крэпасці ў цэлым напярэдадні Вялікай Айчыннай, — тлумачыць Рыгор Бысюк. — Таксама ў экспазіцыі будзе адлюстравана досыць няпростая тэма:...

27.01.2014

Жыхары Баранавіч купілі за свае грошы аэраздымкі горада часоў вайны

Патрэбную суму – 150 долараў – сабралі праз інтэрнэт за два з паловай дні. Як расказаў “ІР” ініцыятар акцыі Рамуальд Жабік, у архіве “Фонд вялікіх гарадоў” у ЗША захоўваецца вялікая колькасць  аэрафотаздымкаў гарадоў, зробленых з самалётаў нямецкімі лётчыкамі. Нядаўна ён даведаўся, што сярод гэтых здымкаў гарадоў ёсць і нашы Баранавічы. Копіі здымкаў у вельмі добрым стане архіў прадае ўсім жадаючым. “За 150 долараў можна было купіць восем дэталёвых здымкаў раёнаў нашага горада, датаваных...

23.01.2014

З Польшчы ў Пінск перададзена паўтысячы кніг

Усе яны папоўнілі фонды аддзела замежнай літаратуры Пінскай цэнтральнай гародскай бібліятэкі. Асветніцкую акцыю ініцыявала Пінская гарадская арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. У Варшаве, партнёры партыі, сабралі кнігі па гісторыі, геаграфіі і літаратуры Польшчы, а таксама мапы, партрэты князёў, вядомых навукоўцаў і грамадска-палітычных дзеячоў Польшчы. Загадчыца аддзела замежнай літаратуры Алена Рамановіч адзначыла, што такі калядны падарунак знойдзе сваю аўдыторыю: –...

18.01.2014

Маеш ідэю, каб жыць у Пружанах стала цікавей? Давай абмяркуем разам!

30 студзеня ў “Пружанскі Палацык” завітае “Кірмаш праектаў” – вядомы ў іншых гарадах Беларусі фармат сустрэчы для адмыслоўцаў у грамадска-культурнай сферы, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены, каб культурніцкае жыццё агульнае і асабістае рабілася цікавей і якасней ! Хочаш, каб у Пружанах было больш цікавых культурных падзей? Ведаеш, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для яго гасцей? Марыш рэалізаваць свае творчыя амбіцыі, або шукаеш накірункі цікава, з карысцю і не ў самоце правесці свой...

18.01.2014

“Кірмаш праектаў”. Пружаны

30 студзеня ў “Пружанскі Палацык” завітае “Кірмаш праектаў” – вядомы ў іншых гарадах Беларусі фармат сустрэчы для адмыслоўцаў у грамадска-культурнай сферы, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены, каб культурніцкае жыццё агульнае і асабістае рабілася цікавей і якасней ! Хочаш, каб  у Пружанах  было больш цікавых культурных падзей? Ведаеш, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для яго гасцей? Марыш рэалізаваць свае творчыя амбіцыі, або шукаеш накірункі цікава, з карысцю і не ў самоце правесці...

18.01.2014

Ганцаўшчына – край паэтаў

У наш прагматычны час людзі ўсё ж цягнуцца да паэзіі. Гэтую выснову ў чарговы раз засведчыла сустрэча ганцавіцкіх паэтаў са школьнікамі і настаўнікамі Будчанскай СШ “Ганцаўшчына – край паэтаў”. Яе арганізавалі і правялі ў мінулую пятніцу, 22 лістапада, работнікі Будчанскай бібліятэкі, мясцовых СДК і сярэдняй школы. У вёску шматлікіх буслянак асабіста я ехала з хваляваннем.  Аляксей Пятровіч Галаскок  па-ваеннаму ўпэўнена кіраваў аўтамабілем, але, як мне падалося, хваляваўся не менш. Такія пачуцці...

15.01.2014
3 4 5
8