Артыст у дзвюх дзеях з антрактам
Незвычайны для Воршы канцэрт адбыўся 20 лютага ў музеі Караткевіча. Выступоўцам быў вядомы спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Сам Зміцер падчас канцэрту некалькі разоў называў сябе “сціплым артыстам”. Наконт “сціпласці” пытанне адкінем, а тое што Вайцюшкевіч сапраўды выдатны артыст – поўная праўда. Такая энергетыка, такое супрацоўніцтва з гледачом існуюць мала ў каго з выканаўцаў. Пачаў спявак свой канцэрт з песні на верш Уладзімера Някляева “Дарогі”. Далей адбыўся...