Вільня

Вільня: Прэзентацыі новых гістарычных кніг у ЕГУ

16 сакавіка а 13:00 у аўдыторыі 009 навучальнага корпуса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, вул. Валакупю, 5) адбудзецца прэзентацыя кніг: «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах» (укладальнік Юрый Бачышча) і «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» аўтарства Захара Шыбекі. 7045

04.03.2009

Незвычайнае спатканьне ў Вільні 14 лютага

У межах Віленскага кніжнага кірмашу адбудзецца чарговая акцыя міжнароднага праекту “Вялікае княства Паэзіі”. Вас чакае музычна-паэтычны пэрформанс, два ў адным: мовы і музыка Вялікага княства Літоўскага. Удзельнічаюць паэты: Эўгеніюс Алішанка, Уладас Бразюнас, Антанас А. Ёнінас, Бірутэ Янушкайтэ, Карнэліюс Плацяліс, Лена Элтанг (Літва); Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч (Полацак-Менск, Беларусь); Галіна Крук, Марыяна Кіяноўская, Мар’яна Саўка (Львоў, Україна); Яцэк Гутараў, Багдан...

11.02.2009

У Вільні пройдуць Дні беларускай кнігі

12-15 лютага ў літоўскай сталіцы будзе праходзіць Віленскі кніжны кірмаш — самы вялікі ў краінах Балтыі. Выстава пад лозунгам «Тыраж — тры мільёна!» (прыкладна такое па колькасці насельніцтва Літвы) павінна стаць адным з галоўны культурных падзеяў 2009 года. Да таго ж, сёлета Віленскі кірмаш адзначае свой дзесяцігадовы юбілей. У гэтым годзе ў рамках кніжнай выставы мае адбыцца і Дзень беларускай кнігі. Запланаваны ён на чацвер, 12 лютага. Як паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Літве, пачнецца...

11.02.2009

Вільня : Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Харэўскага

30 студзеня, а 17.30 у 213 аўдыторыі навучальнага корпусу ЭГУ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Харэўскага “Пра-Моўленае: эсэ і лекцыі.” Кніга была выдадзеная летась у Вільні ў Выдавецтве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Тэкст цалкам . 5411

29.01.2009

Беларусь праз прызму неардынарнасці

28 кастрычніка ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў межах кампаніі “Будзьма” адбыўся семінар “Будзьма беларусамі!”, арганізатарам якога выступіла студэнцкая альтэрнатыва “StudAlliance”. Сваё бачанне Беларусі, Беларусі як “рэчы-ў-сабе”, Беларусі як гістарычнага і палітычнага актора выказвалі Сяргей Дубавец, Андрэй Мельнікаў і Валдас Банайціс, асобы з розным культурным і нацыянальным паходжаннем і жыццёвымі перспектывамі. Для Андрэя Мельнікава, славутага айчыннага барда, Беларусь – гэта...

29.10.2008

Семінар “Будзьма беларусамі!” у Вільні

Маладзёвая ініцыятыва “StudAlliance” запрашае на мерапрыемства “Будзьма беларусамі!” у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, якое адбудзецца 28 кастрычніка а 18 гадзіне. Праграма мерапрыемства 18:00 – Пачатак мерапрыемства 18:05 – Уводнае слова. Прадстаўленне гасцей і зместу мерапрыемства (Кірыл Атаманчык) 18:10 – Слова мадэратару мерапрыемства. Правілы віктарыны 18:15 – Песня Андрэя Мельнікава 18:20 – Сяргей Дубавец. Тэма: “Беларусы. Хто мы? Адкуль мы? Куды мы ідзем?” 18:40...

24.10.2008
2 3 4
5