Міншчына

Імпрэза ў гонар “касмічнага вандроўніка” Язэпа Драздовіча

Вечарына памяці мастака, паэта, археолага, фалькларыста Язэпа Драздовіча адбылася ўчора ў цэнтральнай раённай бібліятэцы Валожына ў межах кампаніі “Будзьма”. Арганізатары прапанавалі публіцы прагляд фільму, адмыслова знятага пра асобу і жыццё Язэпа Драздовіча, а таксама лекцыю пра славутага дзеяча, падрыхтаваную Юрам Малашам, даследчыкам творчасці Драздовіча і старшым навуковым супрацоўнікам Заслаўскага музея. На імпрэзе таксама гучалі аўтарскія песні  спявачкі Лізаветы Пятроўскай, кіраўніцы...

18.12.2008

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Алена Громава

Для намінацыі “Краіна Беларусь” Алена Громава даслала фотаздымкі“Краявіды родныя. г. Беразіно,” “На волю. г.Беразіно”: Для наміанцыі “Людзі Беларусі”: “На дудзе ігрэц,” “На дажынкі з дзедам,” “Памяць”. Для намінацыі “Будзьма еўрапейцамі”: “Бізнэс-ледзі,” “Зямляк. г. Міндэн, Германія,” “На кірмаш” 1809

19.11.2008

Сустрэчы на стаўбцоўскай зямлі

13 лістапада на Стаўбцоўшчыну – радзіму класіка беларускай паэзіі Якуба Коласа – завіталі паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько Майсюк. У межах кампаніі “Будзьма” тут адбылося дзве творчыя сустрэчы: у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы і Шашкоўскай сярэдняй школе. Варта адзначыць, што абедзве сустрэчы прайшлі пад знакам паэзіі Якуба Коласа. Паэты шмат гаварылі аб нацыястваральнай місіі аўтара “Новай зямлі”, ягоным уплыве на фарміраванне нацыянальнай школы паэзіі. У стаўбцоўскай бібліятэцы Эдуард Акулін...

14.11.2008

Суполка “Пагоня” прэзентавала выставу “Вечны вандроўнік”

“Шануйма сваё!” Пад такім брэндам у музычнай вучэльні імя Агінскага горада Маладзечна 11 лістапада ў межах кампаніі “Будзьма” адбылася прэзентацыя выставы “Вечны вандроўнік”, прысвечанай 120-гадоваму юбілею са дня нараджэння Язэпа Драздовіча. У залах вучэльні, некаторыя з якіх адведзеныя выключна пад творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, сябры суполкі “Пагоня” выставілі творы жывапісу і графікі, прысвечаныя славутаму мастаку, этнографу і фалькларысту Язэпу Драздовічу. На прэзентацыі...

13.11.2008

“Маладзечна і ваколіцы: гісторыя, стан вывучэння, перспектывы турыстычнага асваення”

Пад такой назвай у межах кампаніі “Будзьма” 16 лістапада у вёсцы Плябань у будынку філіяла Мінскага абласнога краязнаўчага музея  адбудуцца гісторыка-краязнаўчыя чытанні. На мерапрыемстве чакаюцца выступы аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў і спецыялістаў у галіне аховы помнікаў нацыянальнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, з лекцыяй на тэму “Маладзечна і ваколіцы ў дакументах НГА Беларусі” выступіць загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Зміцер Яцкевіч. Студэнтка...

13.11.2008

“Будзьма” запрашае на літаратурныя сустрэчы

Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах кампаніі “Будзьма” ладзіць творчыя імпрэзы з удзелам вядомых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і музыкаў. 13 лістапада аб 11.00 адбудзецца літаратурная сустрэча з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным у дзіцячай бібліятэцы горада Стоўбцы. У гэты ж дзень, а 13.00 ён наведае Палац мастацтва ў вёсцы Шашкі Стаўбцоўскага раёну. 14 лістапада паэта запрашаюць навучэнцы сярэдняй школы №19 горада Баранавічы. Пачатак сустрэчы а 12.00. 14 лістапада а 18.30 у гродзенскім Цэнтры...

13.11.2008

Няма помніка – няма праблемы!

На Клеччыне ўнікальны помнік драўлянага дойлідзтва, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы, пусьцілі на дровы. Вёска Янавічы Клецкага раёну вядомая сядзібна-паркавым комплексам Яленскіх, закладзеным ў XVIII ст. Сюды напрыканцы кастрычніка прыехала група журналістаў, каб пабачыць самую сядзібу ды ўнікальны двухпавярховы сьвіран, аднесены да 3-й катэгорыі. Побач з мураваным домам гергечуць гусі. Гледзячы на зьнешні стан колішняга дому, якім у розныя часы валодалі Яленскія, Беразоўскія, Войцэхоўскія ды...

05.11.2008

Прэс-тур у Клецк

У рамках праекту “Будзьма” 30.10.2008 г. адбыўся прэс-тур сяброў БАЖ, удзельнікаў медыякампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”, і старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў г. Клецк і па тэрыторыі Клецкгага р-на. Паездка наладжвалася з мэтай знаёмства са станам захаванасці сядзібных комплексаў, уключаных у Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, і па пытанню парушэнняў Закону “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны...

30.10.2008

Барысаўская тэлекампанія замахнулася на сэрыял

Барысаўская тэлестудыя “Скіф” і ўзорны тэатар-студыя “Трыюмф” пачалі працу над 48-сэрыйным фільмам “Школа №1”. Днямі ў Барысаве адбылася прэзэнтацыя праекту, на якой была паказаная дэма-вэрсія фільму. Такім чынам “Скіф” заявіў аб сваім удзеле ў Міжнародным сацыяльна-культурніцкім праекце па разьвіцьці рэгіянальнага тэлебачаньня “Школа”. Мяркуецца, што рэгіянальныя студыі розных краінаў будуць супрацоўнічаць і абменьвацца сваімі працамі. Прадусар праекту Натальля Голава не зьбіраецца ўступаць у канкурэнцыю...

30.10.2008

“Радзіма, Народ, Мова!”

23 кастрычніка ў  гімназію г. Фаніпаль завіталі паэты Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін. У межах кампаніі “Будзьма” там адбыўся ўрок сучаснай беларускай паэзіі. Пачаўся незвычайны “ўрок” з конкурсу на лепшы патрыятычны верш. У конкурсе прынялі ўдзел каля двух дзесяткаў навучэнцаў 6-7 класаў гімназіі. Кампетэнтнае журы ў складзе двух вядомых паэтаў вызначыла трох пераможцаў, якія былі ўзнагароджаныя кашулькамі з лагатыпам кампаніі “Будзьма”. Віншуючы лаўрэатаў, Эдуард Акулін заўважыў: “ Гэтыя кашулі...

24.10.2008
6 7 8
9