Ашмяны

Паэтычны верасень у Ашмянах

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 23 верасня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава наведалі з выступамі Ашмяны. Паэтычна-музычныя сустрэчы адбыліся ў школах №2 і №3. Сталічныя госці расказалі пра кампанію “Пяцісотгоднасць”, прысвечаную 500-м ...

06.10.2016

“Галасы паэтаў” у Ашмянах

21 ліпеня творчы дуэт Міхась Скобла – Таццяна Грыневіч-Матафонава выступіў у ашмянскай Школе-інтэрнаце для дзяцей-сіротаў і дзетак, што засталіся без бацькоўскай апекі. Сярод іншага юным слухачам была прэзентаваная аўдыё-анталогія “Галасы паэтаў”, куды ўвайшлі вершы 60 беларускіх творцаў у аўтарскім выкананні. Дзеці як заварожаныя слухалі жывыя галасы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча – пісьменнікаў, чые партрэты яны бачылі хіба ў школьных падручніках. Канцэртная праграма Т. Грыневіч-Матафонавай...

28.07.2016

Неабыякавыя да мінулага Гальшан наведалі гістарычную гасцёўню ў ашмянскім музеі

19 лістапада ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча адбылася гістарычная гасцёўня “Сучаснае старое мястэчка”. Пра гэта паведамляе сайт Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча. Вучаніца 6-га класа Паліна Бартановіч расказала пра “Падарожжа па Гальшанскаму краю”; краязнаўца Валянціна  Лабуніна пазнаёміла гасцей музея з валунамі і камянямі – помнікамі Гальшанскай зямлі. Выступленне настаўніка гісторыі сярэдняй школы №2 Ашмян Алены Апанэль было прысвечана фотапраекту “Старыя і новыя...

23.11.2015

Ашмянскі краязнаўчы музей адзначыў 60-годдзе першай экспазіцыі

Урачыстасць сабрала шмат людзей, неабыякавых да справаў Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча. У ліку запрошаных былі прадстаўнікі афіцыйных устаноў і проста аматары музейных імпрэзаў. Ужо на ўваходзе можна было пазнаёміцца з новай выставай, прысвечанай юбілейнай даце. Адкрыла мерапрыемства намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла  Каханоўская. У сваёй прамове яна павіншавала супрацоўнікаў музея з юбілейнай датай, пажадала творчага натхнення...

22.10.2015

Выступы на біс у Ашмянах

17 траўня Міхась Скобла і Таццяна Матафонава выступілі ў Ашмянах – у сярэдніх школах №2 і №1. Таццяна заканчвала другую школу, таму яе там з радасцю віталі колішнія настаўнікі. Творцы з Мінска настолькі прыйшліся даспадобы школьнай адміністрацыі, што іх папрасілі выступіць дадаткова, на біс. Але ўжо ў школьнай прасторнай спартзале, куды сабраліся ўсе наяўныя на той час у школе вучні і педагогі. Спецыяльна для землякоў Таццяна праспявала песню на словы Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, песні...

29.04.2015

Ашмяны. Выстава “Гама натхнення” Уладзіміра Бізюка

... Уладзімір Бізюк па прафесіі фізік, а ў душы – лірык. Рэгіянальная газета 110407 30.04.2015 23:00:00 Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча Ашмяны, вул. Савецкая, 128

23.04.2015

У Ашмянскай школе-інтэрнаце рыцарскія баі са смакам фруктовага асарці

... Мінска не толькі стаць стваральнікамі сапраўдных кулінарных шэдэўраў, але і дэгустатарамі ўласнаручна прыгатаваных страў. Мінулай восенню ў Ашмяны прыязджалі ўдзельнікі рыцарскага клуба “Алтын тумен”, якія пазнаёмілі дзяцей з бытам і ўзбраеннем татарскіх воінаў. Напрыканцы ...

14.04.2015

У Ашмянскі музей па скарбы з куфараў

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае наведаць выставу “Скарбы вясковых куфраў”. Таямніцу куфараў адкрыюць у Ашмянскім музеі. Фота з сайта sol-family.ucoz.org. Падчас працы выставы, наведвальнікам прадаставіцца магчымасць пазнаёміцца з традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты. На выставе размешчаны прадметы мэблі і побыту, ручнікі і посцілкі з уласнай калекцыі. Жадаючыя могуць быць задзейнічаныя ў музейным занятку “Калядкі ў вясковай хатцы”, у ходзе якога наведвальнікі пазнаёмяцца з...

08.01.2015

З Каўнаса ў Ашмяны – на ровары!

Незвычайнага падарожніка, мажліва, бачылі жыхары нашага горада і яго ваколіц некалькі дзён таму.  Чаму незвычайнага? Не першы ж раз зазіраюць на Ашмяншчыну рознага кшталту турысты? Яно то так. Вось толькі сустрэць у злосныя студзеньскія маразы веласіпедыста на вуліцах горада даводзіцца, згадзіцеся, не кожны дзень. А ён, Віценіс Александрайціс, падарожнічае менавіта на веласіпедзе. З сабою возіць невялічкую “хатку”, якую ацяпляе з дапамогай газавага балона і “буржуйкі”. Тут жа, на газавай гарэлцы...

05.02.2014

Сідаровіч і Матафонава сустрэнуцца са школьнікамі

Дудар Зміцер Сідаровіч і скрыпачка Таццяна Матафонава возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэчаў у Гродзенскай і Мінскай абласцях 10 і 13 кастрычніка. 10 кастрычніка творчы тандэм завітае ў мястэчка Кальчуны Ашмянскага раёну Гродзенскай вобласці і выступіць перад школьнікамі мясцовай сярэдняй школы ў 10.00 А ў 12.00 музыкі наведаюць СШ №3 у саміх Ашмянах. Уваходы вольны. 13 кастрычніка Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці прыме Змітра Сідаровіча на занятках беларускай мовы...

06.10.2009
1 2
2