Таццяна Беланогая і Ксенія Шталянкова: цёплы творчы вечар у Бараўлянах
Амаль у самым пачатку зімы, 3 снежня, нягледзячы на сцюдзёнае надвор’е, у Бараўлянах адбылася надзвычай цёплая сустрэча школьнікаў з бардам Таццянай Беланогай і пісьменніцай Ксеніяй Шталянковай у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ва ўтульнай ружовай зале, дзе праходзіла вечарына, хапіла і жартаў, і сур’ёзных абмеркаванняў, была праспяваная не адна песня і прачытаны не адзін твор, прычым выступалі не толькі госці, але і таленавітыя васьмікласнікі Бараўлянаўскай гімназіі. Пасля знаёмства і падрыхтаванай...
