Берасцейшчына

Стартуе навучальны курс “Біржа ідэй” для актывістаў і актывістак Берасцейшчыны

Жадаеш стаць брокерам сацыяльнага капітала і рэалізаваць свой праект? Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае на навучальны курс “Біржа ідэй”, прысвечаны развіццю гарадскіх і вясковых супольнасцяў. Прыняць удзел могуць людзі любога ўзросту, з рознымі захапленнямі і з розных гарадоў, мястэчак і вёсак Берасцейшчыны. Галоўнае – мець вялікае жаданне зрабіць месца, у якім жывеш, больш камфортным, даступным і прываблівым. У рамках курса ўдзельнікі і ўдзельніцы не толькі пройдуць тэарэтычнае...

31.01.2019

“Пяцісотгоднасць” на Берасцейшчыне

19 cтудзеня ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў Брэсцкім абласным ліцэі і ў школе №18 г. Брэста адбыліся творчыя сустрэчы з паэткай Валянцінай Осіпавай і паэтам і перакладчыкам Яўгенам Балясіным. Літаратурныя імпрэзы былі прысвечаны пятісотгоддзю беларускага кнігадруку. Берасцейскія паэты таксама пазнаёмілі слухачоў з уласнай  творчасцю, правялі літаратурную віктарыну.  Школьнікі і ліцэісты з цікавасцю слухалі аб літаратурным працэсе ў Беларусі, аб дзейнасці...

24.01.2017

Тэатральна-дыскусійны вечар “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

9 снежня Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?” . Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% – сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве...

04.12.2016

Тут душ сяброўскіх шчырае цяпло

20 снежня ў Белаазёрскай бібліятэцы імя Ніны Мацяш у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшла творчая сустрэча члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціны Восіпавай з прыхільнікамі паэзіі. Галоўнай тэмай выступу была любоў да роднага краю, да роднага слова. На пачатку сустрэчы ўзгадалі пра ўнёсак у паэтычную скарбніцу Беларусі славутай зямлячкі белаазёрцаў Ніны Мацяш, імя якой носіць бібліятэка. Успаміналі яе пранікнёныя вершы.   Не звыкла скардзіцца на лёс,                    Хоць на шляху...

04.01.2016

Музей Напалеона Орды адкрываецца ў Іванаўскім раёне

Музей Напалеона Орды адкрыўся 7 лістапада на малой радзіме мастака і кампазітара ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Валянціна Пуцыковіч. Музей створаны ў вёсцы Варацэвічы, дзе калісьці знаходзіўся радавы маёнтак сям’і Напалеона Орды. Чатыры выставачныя залы раскажуць наведвальнікам аб жыцці і творчасці нашага праслаўленага земляка. Першая зала прысвечана дзяцінству мастака...

09.11.2015

«Сядзіба Нямцэвічаў» на Берасцейшчыне атрымала рарытэтны экспанат

Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка, экспазіцыя гісторыка-мемарыяльнага музея “Сядзіба Нямцэвічаў” у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна папоўнілася рэдкім экспанатам. Для пастаяннага экспанавання ў пятніцу, 17 красавіка, музею была перададзена калекцыйная фарфоравая талерка, якая ўваходзіла ў серыю, выпушчаную французскай мануфактурай «Келер і Герен» у пачатку 1890-х гадоў. Серыя была прысвечана руска-французскаму саюзу, аформленаму пагадненнямі...

22.04.2015

Развітальныя словы. Памёр пісьменнік Кастусь Жмінько

Пісьменнікі Берасцейшчыны, уся беларуская літаратура панесла цяжкую страту: пайшоў з жыцця слынны паэт, выдатны майстар роднага мастацкага слова Кастусь Жмінько. Кастусь Жмінько Канстанцін Фёдаравіч нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў весцы Пугачова пад Брэстам. Працаваў электрамеханікам, служыў на флоце. Пасля педінстытута – у праваахоўных органах, стаў палкоўнікам. Меў узнагароды, яго імя занесена ў “Кнігу Гонару” МУС БССР. З 70-х гадоў яго публікацыі з’яўляюцца ў перыёдыцы. Аўтар трох паэтычных зборнікаў...

15.04.2015

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”. Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран , вядомая сваёй актыўнасцю...

02.12.2013

Да друку падрыхтаваны трэці выпуск “Берасцейскіх кнігазбораў”

Супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі да друку трэці выпуск “Берасцейскіх кнігазбораў”. Кніга абапіраецца на матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыіі, якая была прысвечана 450-гадоваму юбілею шэдэўра беларускага кнігадрукавання, Берасцейскай (альбо Радзівілаўскай) Бібліі (1563 год). Выданне пачынаецца публікацыяй факсімільнага арыгінала і беларускага перакладу “Прадмовы” Мікалая Радзівіла да Брэсцкай Бібліі. Астатнія матэрыялы зборніка падзелены...

10.12.2014

Музычная мапа Баранавіч: з тупікоў – у новыя перспектывы!

14 кастрычніка ў Баранавічы завітае “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй і паспяховых практык, аб’яднаных мэтай развіцця музычнай сферы горада. Сустрэча стане працягам ток-шоу на гэтую ж тэму, але набудзе больш выразны трэнінгавы фармат. У фокусе – усталяванне партнёрскіх сувязяў паміж зацікаўленымі бакамі. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя! “Кірмаш праектаў” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, які звычайна выглядае як публічная прэзентацыя гатовых ідэй паляпшэння...

10.10.2014
1 2 3
8